вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мо́рмажава[1] (трансліт.: Mormažava, руск.: Морможево) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 7,5 км ад Бярозы, за 13,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Мормажава
|
Існуюць дзве версіі паходжання назвы. Згодна з першай, назва вёскі пайшла ад польскага слова «мормуль», г.зн. «балота». Згодна з другой, паводле мясцовага падання, па імю пана Мормажава.
Вядома з XV ст., калі паміж Мормажавам і Сяльцом адбылася бітва адной з феадальных войнаў у Рэчы Паспалітай. У 1895 г. каля вёскі яшчэ можна было бачыць рэдуты для гармат.
Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1905 годзе вёска ў Сялецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, якія спалілі вёску, жыхары падаліся ў бежанцы. З 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года акупіравана войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Сакалоўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У час акупацыі праз вёску ажыццяўлялася сувязь падпольшчыкаў Бярозы з атрадамі партызанскімі брыгады імя Панамарэнкі. Адсюль партызаны атрадаў імя Дзімітрава і імя Гастэлы выходзілі на дыверсійныя аперацыі. Гітлераўцы схапілі членаў сямей партызан з вёскі Мормажава і расстралялі. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск. На фронце ў 1941—1944 гг. загінула 5 воінаў-землякоў.
З 1960 года ў Самойлавіцкім сельсавеце[2] (у 1964 перайменаваны ў Бярозаўскі). Паводле перапісу 1970 года, ферма племсаўгаса «Прамень». З 1983 года ў вопытным рыбгасе «Сялец». 21 лістапада 1983 года далучана в. Пабежына Сялецкага с/с.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.