Здзі́таўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Здзітава.

Хуткія факты Здзітаўскі сельсавет, Краіна ...
Здзітаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Здзітава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 057
Thumb
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1
Закрыць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Углянскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Угляны. 8 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Міжлескага сельсавета перададзены вёскі Дзягелец, Машковічы, Шылін і Шылінок[1]. У 1964 годзе ў склад Бярозаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Горач, Навасёлкі, Падоссе і Парослава)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Углянскага сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. У 1978 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Здзітава. 18 студзеня 1988 года сельсавет перайменаваны ў Здзітаўскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1245 чалавек<[4], з іх 89,4 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 2,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1057 чалавек[6].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.