Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты (літ. Tėvynės sąjunga — Lietuvos krikščionys demokratai, TS-LKD) — літоўская правацэнтрысцкая палітычная партыя. Гэта найбуйнейшая партыя ў Літве, якая мае 33 з 141 месцаў у Сейме. Раней называлася Саюз Айчыны (Кансерватары Літвы) (літ. Tėvynės sąjunga (Lietuvos konservatoriai)). Старшыня партыі — Габрыелюс Ландсбергіс. Партыя стала найбуйнейшай у Літве па колькасці вернікаў (каля 50 тыс.)[крыніца?]. Пасля аб’яднання з Саюзам палітвязняў і ссыльных (літ. Lietuvos politinių kalinių ir tremtinių sąjunga) на аб’яднальным з’ездзе 7 лютага 2004 у структуру партыі ўваходзіць фракцыя хрысціянскіх дэмакратаў (старшыня Ірэна Дэгутэнэ). У традыцыйным палітычным спектры ўяўляе сабой правую партыю. Выступае за паглыбленне еўраатлантычнай арыентацыі Літвы і больш свабодныя рынкавыя адносіны, у дыскурсе сяброў партыі нязменна прысутнічае нацыянальна-патрыятычная рыторыка і антыкамуністычная тэматыка. Партыя выступае за забеспячэнне бяспекі (не толькі ваеннай, але таксама эканамічнай, энергетычнай і г. д.) Літвы, пагроза якой бачыцца ў Расіі і ў яе агентах унутры краіны. Па ініцыятыве партыі быў прыняты закон аб кампенсацыі ўрону ад акупацыі Літвы СССР і прад’яўленыя адпаведныя патрабаванні Расіі (2000).
Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты | |
---|---|
літ.: Tėvynės sąjunga — Lietuvos krikščionys demokratai | |
Лідар | Габрыэлюс Ландсбергіс[1] |
Дата заснавання | май 1993 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | ліберальны кансерватызм, хрысціянская дэмакратыя і нацыяналізм |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 14 945[2] |
Сайт | tsajunga.lt (літ.) |