![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Gtam.gif/640px-Gtam.gif&w=640&q=50)
Сейсмалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сейсмалогія (ад стар.-грэч.: Σεισμός — землятрус і стар.-грэч.: λόγος — навука, веды) — навука аб распаўсюджванні сейсмічных хваль у нетрах Зямлі. Таксама сейсмалогія займаецца землятрусамі, рухамі платформаў, маніторынгам распрацовак рудных радовішчаў і інш.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Gtam.gif/640px-Gtam.gif)
Як навука сейсмалогія сфарміравалася ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Былі распрацаваны яе тэорыя, методыкі і інструменты для правядзення даследаванняў. Сярод вучоных, зрабіўшых значны ўклад у стварэнне і развіццё сейсмалогіі, Б. Б. Галіцын, Э. Віхерт (ням.: Emil Wiechert), Б. Гутэнберг, Дж. Мілн (англ.: John Milne)[1] і інш.
Асноўная задача сейсмалогіі складаецца ў вывучэнні ўнутранай будовы Зямлі. Падзяляецца на ўласна сейсмалогію, сейсмаметрыю і прыкладную сейсмалогію[1].