From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Грэцыі складаецца з дзевяці роўных гарызантальных палос сіняга (блакітнага) і белага колераў, якія чаргуюцца паміж сабой. Усярэдзіне сіняга квадрата ў левым верхнім куце размешчаны белы крыж.
Бясспрэчна, крыж сімвалізуе пераважную ў краіне праваслаўную хрысціянскую рэлігію (грэка-католікі, уніяты). Аднак сімвалізм сініх і белых колераў сцяга ніколі не быў усталяваны якім-небудзь урадавым рашэннем. Вызначана адно — рэвалюцыянеры 1821 года, выбіраючы колеры для грэчаскага сцяга ў 1822 годзе, выступілі супраць чырвонага і зялёных колераў, як звязаных з ісламскай сімволікай Асманскай Імперыі.
Некаторыя лічаць, што палосы азначаюць блакітнае неба і/або мора (сініх палос па ліку акіянаў) злучаныя з белымі аблокамі і/або хвалямі. Іншыя лічаць, што яны сімвалізуюць 9 складоў фразы «грэч. Ελευθερία ή θάνατος» («Воля або смерць», Э-леф-тыя-ры-я і Та-на-тос), як гавораць народныя падданні. Гэтак жа ёсць версія, што палосы сымбалізуюць 9 муз, багінь мастацтва і навук.
Першапачатковай формай сцяга быў проста белы крыж на сінім фоне. Ранейшая форма сцяга дагэтуль выкарыстоўваецца ў войску. Да таго, як сцяг стаў сучасным палітычным знакам, ён шмат дзесяцігоддзяў выкарыстоўваўся і працягвае выкарыстоўвацца ваенна-марскім флотам Грэцыі.
У грэчаскім заканадаўстве не даецца дакладных каляровых характарыстак для выраба сцягоў, гэта значыць для іх выраба можа быць скарыстаны любое адценне сіняга колеру — ад блакітнага, да цёмна-сіняга. У самой Грэцыі найбольш часта пры вырабе нацыянальнага сцяга выкарыстоўваецца спецыяльнае адценне сіняга колеру (тое ж адценне падаецца ў альбоме Французскага Таварыства Картаграфіі ад 2001 года):
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.