From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг РСФСР — дзяржаўны сімвал РСФСР.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, устала неабходнасць прыняцця новага сцяга Расійскай Савецкай Рэспублікі (пасля II з'езду Саветаў, вызначылага федэрацыю — РСФСР). У якасці нацыянальнага (дзяржаўнага) і камерцыйнага (гандлёвага флоту) служыў бела-сіні-чырвоны сцяг. У той час дзяржаўны сцяг рэдка выкарыстоўваўся. Як правіла сцягі былі толькі на суднах, як знак прыналежнасці да дзяржавы і для пазначэння службовых асоб змешчаных на іх.
Першым сцягам новай Расійскай Савецкай Рэспублікі (неўзабаве пераназваная ў РСФСР) лічыцца сцяг Інтэрнацыянала, палотнішча чырвонага колеру, прыняты 5 (18) лістапада 1917 года на першым паседжанні Першага Усерасійскага з'езду маракоў:
Падняць на ўсіх суднах Усерасійскага Ваеннага флоту замест Андрэеўскага сцяга — сцяг Інтэрнацыяналу ў знак таго, што ўвесь расійскі ваенны флот, як адзін чалавек, устаў на абарону народаўладдзя ў асобе Саветаў працоўных, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
Не ўсе маракі лічылі гэтае рашэнне бальшавікоў абавязковай пастановай, таму працягвалі выкарыстаць ранейшыя сцягі, у тым ліку і службовыя.
Пасля пераходу Кіравання марскімі сіламі Балтыйскага флоту ў падначаленне Цэнтрабалту, 5 снежня 1917 года на штабным караблі «Крэчат» быў спушчаны сцяг камандавалага флотам контр-адмірала А. Развозава і падняты сцяг «Калектыўнага камандавалага» — Ваенна-аператыўнага аддзела ЦКБФ (Цэнтральны камітэт Балтыйскага флоту), які ўяўляў сабой сцяг Камандавалага флотам (1903 года) з чырвонымі літарамі «СФ» і «РР» нашытымі парамі крыж-накрыж на сінія прамяні крыжу.
… 5. Ваенна-аператыўны аддзел трымае сцяг Камандавалага флотам з літарамі С. Ф. Р. Р. (гэта значыць «Свабодны флот Рэспублікі Расія»).[1]
16 снежня 1917 года, дэкрэтам СНК, былі скасаваныя ўсе старыя чыны, званні і прывілеі, у тым ліку і сцягі імператарскага флоту.
18 студзеня 1918 года ў Петраградзе, III Усерасійскі з'езд Саветаў, аформіў стварэнне РСФСР.
4 сакавіка 1918 года, загадам Савета камісараў Балтфлоту, скасаваны сцяг Цэнтрабалта.
На паседжанні УЦВК 8 красавіка 1918 года, наўзамен Андрэеўскага і нацыянальнага (сучасны трыкалор) сцягоў, Я.М. Свярдловым было прапанавана абвясціць чырвоны сцяг дзяржаўным.
У процівагу прынятым у вексілалогіі нормам (на сцягу нельга выкарыстоўваць тэкст), дэкрэтам УЦВК[2] ад 14 красавіка 1918 года быў прыняты першы афіцыйны сцяг:
Сцягам Расійскай Рэспублікі ўсталёўваецца Чырвоны Сцяг з надпісам «Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка».
Паводле ўзору, надпіс павінен быў выконвацца белымі літарамі ў тры радкі — «Россійская Соціалистическая Федеративная Совѣтская Республика» (у дарэформавым алфавіту).
20 красавіка 1918 года гэты сцяг зацверджаны загадам № 320 па флоце і Марскому ведамству:
…зацверджаны УЦВК РСФСР малюнак Нацыянальнага і Ваеннага чырвонага сцяга з надпісам «Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка», на ўзор якога і падлягае вырабляць усе сцягі… памер сцягоў, якія вырабляюцца, павінен адпавядаць памеру аднастайных з ім сцягоў, цяпер існых… на сцягах малога памеру вышэйпаказаны надпіс дапушчаецца рабіць не ўвесь цалкам, а толькі пачатковымі літарамі, напрыклад: Р.С.Ф.С.Р.
На справе гэты сцяг не ўжываўся на флоце, бо надпіс на ім немагчыма было адрозніць нават на малой адлегласці. Замест яго выкарыстоўваўся проста чырвоны сцяг. На гэта ў чэрвені 1918 года рушыла ўслед нота нямецкага пасла Мірбаха, якой ён апавясціў, што «расійскім ваенным і марскім сцягам будзе прызнаны толькі чырвоны сцяг з надпісам „Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка“». Таму Народнаму Камісарыяту замежных спраў даручылі распрацаваць новыя сцягі, якія і былі распрацаваныя мастакамі С.В. Чахоніным, Н.П. Калчаноўскім і В.Н. Сярэбраным.
16 чэрвеня 1918 года загадам па флоце і Марскому ведамству № 434:
Такім чынам Марское ведамства прыняло дзяржаўны сцяг РСФСР.
10 ліпеня 1918 года, на V Усерасійскім з'ездзе Саветаў, была прынятая Канстытуцыя РСФСР, якая абвяшчала:
- …Артыкул 90.
- Гандлёвы, марскі і ваенны сцяг Р.С.Ф.С.Р. складаецца з палотнішча чырвонага (пунсовага) колеру, у левым куце якога, у тронка, наверсе, змешчаныя залатыя літары Р.С.Ф.С.Р. або надпіс: Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка.
Паводле прыкладаемых выявыў, прыняты Марскім ведамствам сцяг аб'яўляўся марскім (ваенна-марскім), а ваенным (дзяржаўным) стаў сцяг з залатымі літарамі Р.С.Ф.С.Р., размешчанымі ў выглядзе крыжа ў крыжы чырвонага палотнішчу (па правілах рускай мовы, якія дзейнічалі на той момант, у абрэвіятурах пасля кожнай літары ставілася кропка).
Аднак, са ўласцівым тому часу прававым хаосам, варыянт з поўным найменнем быў прыбраны з надрукаванай пазней, рэфармаваным алфавітам, Канстытуцыі. У прыкладанні засталося адзіны малюнак ваеннага, дзяржаўнага і гандлёвага сцяга: залатыя літары РСФСР (намаляваныя ў крыжы стылізаваным царкоўна-славянскім шрыфтам) акрэсленыя справа і знізу залатой аблямоўкай.
13 кастрычніка 1920 года дэкрэтам УЦВК занесена змена ў Канстытуцыю РСФСР:[3]
З прычыны падпісання Брэсцкай мірнага дагавора, РСФСР практычна засталася без ваеннага флоту, таму сцяг гандлёвага флоту стаў першым сцягам, які ўбачылі ў іншых дзяржавах.
Пасля ўтварэння СССР, 30 снежня 1922 года, і прыняцці 12 лістапада 1923 года сцягу СССР, сцяг РСФСР адышоў на другі план.
11 мая 1925 года, на XII Усерасійскім з'ездзе Саветаў, была прынятая новая Канстытуцыя РСФСР:
…§ 88. Дзяржаўны сцяг Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі складаецца з палотнішча чырвонага (пунсовага) колеру, у левым куце якога, у тронка наверсе, змешчаныя залатыя літары «Р.С.Ф.С.Р.».
21 студзеня 1937 года, Надзвычайным XVII з'ездам Саветаў, зацверджаная новая Канстытуцыя РСФСР, якая абвяшчала:
Артыкул 149. Дзяржаўны сцяг Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з чырвонага палотнішчу, у левым куце якога, у тронка наверсе, змешчаныя залатыя літары «РСФСР».
Пастановай Прэзідыума УЦВК ад 1 красавіка 1937 года быў зацверджаны новы ўзор выявы Дзяржаўнага сцяга РСФСР, распрацаваны па даручэнні Прэзідыума УЦВК мастаком А.Н. Мількіным. У адрозненне ад сцягу РСФСР ранейшага ўзору, новы сцяг не меў абведзенага залатымі лініямі крыжу, а абрэвіятура назвы рэспублікі была нанесеная звычайным шрыфтам, без падзяляльных кропак.
2 мая 1954 года Вярхоўны Савет РСФСР,[4]самым апошнім з шестнаццаці рэспубалік, зацвердзіў указ Прэзідыума ВС РСФСР ад 9 студзеня 1954 года[5]. У адпаведнасці з гэтым артыкул 149 Канстытуцыі РСФСР павінна была выкладацца наступным чынам:
Дзяржаўны сцяг Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з чырвонага палотнішчу са светла-сіняй паласой у тронка ва ўсю шырыню сцягу. Светла-сіняя паласа складае адну восьмую даўжыні сцягу. У левым верхнім куце чырвонага палотнішчу намаляваныя залатыя серп і молат і над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сцягу да даўжыні 1:2.
23 снежня 1955 года выйшла Палажэнне аб Дзяржаўным сцягу РСФСР:[6]
- …2. Дзяржаўны сцяг Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой чырвонае прамавугольнае палотнішча са светла-сіняй паласой у тронка ва ўсю шырыню сцягу, якая складае 1/8 даўжыні сцягу. У левым верхнім куце чырвонага палотнішчу намаляваныя залатыя серп і молат і над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сцягу да даўжыні — 1:2.
- Серп і молат упісваюцца ў квадрат, бок якога роўная 1/4 шырыні сцягу. Востры канец сярпа прыходзіцца пасярэдзіне верхняга боку квадрата, дзяржальня сярпа і молата ўпіраюцца ў ніжнія куты квадрату. Даўжыня молата з дзяржальняй складае 3/4 дыяганалі квадрату.
- Пяціканцовая зорка ўпісваецца ў акружнасць дыяметрам у 1/8 шырыні сцягу, датычную верхняга боку квадрату.
- Адлегласць вертыкальнай восі зоркі, сярпа і молата ад тронка ўраўноўваецца 2/5 шырыні сцягу. Адлегласць ад верхняй абзы сцягу да цэнтра зоркі — 1/8 шырыні сцягу.
Характэрна, што змена ў тэкст Канстытуцыі РСФСР, узору 1937 года, так і не была занесена.
Яшчэ больш характэрна, што гэтае Палажэнне дагэтуль не адменена, бо ва ўказе прэзідэнта РФ ад 11 снежня 1993 года № 2126[7] сказанае:
…3. Прызнаць страціўшае сілу Палажэнне аб Дзяржаўным сцягу РСФСР, зацверджанае ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 23 снежня 1953 г.…
А Палажэнне выйшла ў 1955 годзе. Таму, дэ-юрэ, у Расійскай Федэрацыі два афіцыйных сцяга.
Толькі 12 красавіка 1978 года, калі Вярхоўны Савет РСФСР зацвердзіў новую Канстытуцыю (Асноўны Закон) РСФСР, сцяг узору 1954 года быў узаконены:
…Артыкул 181. Дзяржаўны сцяг Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой чырвонае прамавугольнае палотнішча са светла-сіняй паласой у тронка ва ўсю шырыню сцягу, якая складае адну восьмую даўжыні сцягу. У левым верхнім куце чырвонага палотнішчу намаляваныя залатыя серп і молат і над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сцягу да яго даўжыні — 1:2.
22 студзеня 1981 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР у Палажэнні аб сцягу таксама было ўдакладнена (прыкладалася выява), што на зваротным боку палотнішчу зорка, серп і молат не адлюстроўваліся.
22 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет РСФСР пастанавіў:[8]
Да ўсталявання адмысловым законам новай дзяржаўнай сімволікі Расійскай Федэрацыі лічыць гістарычны сцяг Расіі — палотнішча з роўнавялікіх гарызантальных белай, блакітнай, пунсовай палос — афіцыйным Нацыянальным сцягам Расійскай Федэрацыі.
Аднак заканадаўча гэта палажэнне было замацавана толькі 1 лістапада 1991 года[9][10]. Сцягам РСФСР усталёўвалася прамавугольнае палотнішча з роўнавялікімі гарызантальнымі палосамі: верхняя паласа белага колеру, сярэдняя — блакітнага колеру і ніжняя — пунсовага колеру. Суадносіны шырыні сцягу да яго даўжыні — 1:2.
25 снежня 1991 года назва дзяржавы «РСФСР» было заменена на — «Расійская Федэрацыя (Расія)»[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.