Сяа Гадун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяа Гадун (кіт. спр. 肖国栋, піньінь Xiāo Guódòng, нар. 10 лютага 1989, Чунцын, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст рэйтынгавых Шанхай Мастэрс 2013 года і Shoot-Out 2017 года.
Хуткія факты Дата нараджэння:, Месца нараджэння: ...
Сяа Гадун
кіт.: 肖国栋 | |
Дата нараджэння: | 10 лютага 1989(1989-02-10) (35 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | Чунцын, Кітай |
Грамадзянства: | Кітай |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар'ера: | 2007/2008, 2009 — ... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 19 (09.02.2015—15.03.2015) |
Цяперашні рэйтынг: | 37 (28 жніўня 2017) |
Прызавыя грошы: | > £350,000 |
Найвышэйшая серыя: | 143 (PIOS 2009 – Этап 6) |
Колькасць соценных серый: | 101 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | фінал (Шанхай Мастэрс 2013, Shoot-Out 2017) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | 1/8 фіналу (2017) |
Закрыць
Стаў прафесіяналам ў 2007 годзе, выйграўшы чэмпіянат Азіі па снукеры сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года, але не змог замацавацца ў мэйн-туры па выніках першага сезона, вярнуўшыся туды зноў у 2009 годзе. У сезоне 2013/2014 ён выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал на Шанхай Мастэрс, а таксама ўпершыню увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу. У 2017 годзе выйшаў у фінал аднафрэймавага спаборніцтва Shoot-Out, якое стала рэйтынгавым турнірам.
За сваю кар'еру зрабіў больш за 100 соценных серый і зарабіў больш за 350,000 фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.