кароль бургундаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Сігізмунд I Святы (лац.: Sigismundus; ? — 524) — кароль бургундаў (з 516), каталіцкі Святы.
Сын Гундабада, караля бургундаў. Меў брата Гадамара.
Быў арыянінам, але па 501 годзе перайшоў у каталіцтва[3]. Знакам навяртання стала фундацыя ў 515 годзе кляштара Святога Маўрыкія ў Агаўне[4]. Па смерці бацькі ў 516 годзе стаў каралём бургундаў.
Меў канфлікт з біскупамі праз парушэнне правілаў шлюбу з боку ўласнага скарбніка, але цяжкая хвароба прымусіла яго да перамір'я. Пазней ачуняў.
Ажаніўся з дачкой караля остготаў Тэадарыха. У шлюбе нарадзіўся сын Сігерык (Sigericus). Аўдавеўшы, ажаніўся другі раз, але другая жонка «пасынка свайго зневажала і крыўдзіла» (калі ў святочны дзень у 517 годзе Сігерык убачыў сваю мачаху, апранутую ў цырыманіяльнае адзенне яго нябожчыцы-маці, то заявіў, што мачыха нявартая насіць гэта адзенне). Падбутораны жонкай, якая сцвярджала, што Сігерык планаваў забіць бацьку і захапіць сталец, загадаў схапіць юнака п’яным і ўтапіць у студні. Потым, ахоплены раскаяннем, пэўны час правёў у заснаваным ім кляштары.
Калі ў 523 годзе Бургундскае каралеўства захапілі чатыры францкія каралі, Хладамер, Хільдэберт I, Хлотар I і Тэадорых I, дзеці францкага караля Хлодвіга I, разам з братам ачоліў абарону Бургундыі, але прайграў бітву. Апрануў манаскую рызу і схаваўся ў келлі каля свайго кляштара. Схопленага Хлядамерам, яго абезгаловілі, а цела кінулі ў студню[5].
У 535 годзе рэшткі Сігізмунда вынялі з студні і пахавалі ў кляштары ў Агаўне. Пазней яго кананізавалі.
У 1366 годзе Карл IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, перанёс мошчы Сігізмунда ў Прагу[6], таму ён стаў заступнікам Каралеўства Багеміі, цяпер Чэхіі. Імя святога Карл IV надаў свайму сыну Сігізмунду Люксембургскаму, пазнейшаму каралю венгерскаму, які ў 1424 годзе збудаваў касцёл Святога Сігізмунда ў Будзе[7]. Таго ж года Сігізмунд забраў з Прагі мошчы Святога Сігізмунда і адправіў у венгерскі горад Варад, каб абараніць іх ад гусітаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.