Сілабічнае вершаскладанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сілабі́чнае вершасклада́нне — сістэма вершаскладання, у аснове якой — чаргаванне аднолькавай колькасці складоў у вершаваных радках. Ужываецца пераважна ў мовах з пастаянным месцам націску ў словах: французскай, армянскай, мовах цюрцкіх народаў (націск на апошнім складзе), у польскай (на перадапошнім), чэшскай (на першым) і інш.
Асноўнымі рытмастваральнымі кампанентамі сілабічнага верша, апрача аднолькавай колькасці складоў у радках (ад сямі да шаснаццаці), з'яўляюцца міжрадковыя паўзы, клаўзулы, рыфмы, цэзуры.