Сістэмнае праграмнае забеспячэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сістэмнае праграмнае забеспячэнне — гэта прызначанае для ўзаемадзеяння з абсталяваннем камп’ютара праграмнае забеспячэнне, якое складае падмурак для выканання прыкладных (дастасоўных) праграм.[1]
Найбольш агульныя тыпы сістэмнага ПЗ:
- Базавая сістэма ўводу-вываду (англ.: BIOS), якая забяспечвае базавую функцыянальнасць для працы і кантролю абсталявання, далучанага ці ўбудаванага ў камп'ютар.
- Аперацыйная сістэма, што дазваляе часткам камп'ютара працаваць разам, выконваючы такія задачы, як перадача даных паміж памяццю і дыскамі, або вывад на прыладу адлюстравання. Яна таксама дае платформу для запуску на высокім узроўні сістэмнага і прыкладнога ПЗ.
- Утыліты, якія дапамагаюць аналізаваць, настройваць, аптымізаваць і падтрымліваць працу камп'ютара.
У некаторых публікацыях тэрмін сістэмнае праграмнае забеспячэнне таксама выкарыстоўваюць для абазначэння інструментаў праграмавання (напр., кампілятара, лінкера і адладчыка).[2]
У адрозненне ад сістэмнага ПЗ, праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе карыстальнікам ствараць тэкставыя дакументы, гуляць у гульні, слухаць музыку, або праглядаць сеціва, называецца прыкладное праграмнае забеспячэнне.[3]