Тайм
спартыўны тэрмін / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тайм (значэнні).
Тайм[1] (ад англ.: time — час) — перыяд часу, неабходны для гульні ў футбол, хакей, баскетбол і іншыя спартыўныя гульні з мячом.
Камандныя гульні часта складаюцца з некалькіх таймаў, падзеленых невялікімі перапынкамі, падчас якіх гульцы могуць адпачыць і абдумаць тактыку наступнай гульні. У пачатку наступнага тайма каманды мяняюцца паловамі пляцоўкі.
У некаторых відах спорту замест тэрміна час выкарыстоўваецца тэрмін «перыяд».
У асобных выпадках, калі правілы спаборніцтваў патрабуюць вызначэння пераможцы, у выпадку нічыі ў асноўны час гульні прызначаюцца дадатковыя таймы.