![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Granville_Redmond_Malibu_Coast_Spring.jpg/640px-Granville_Redmond_Malibu_Coast_Spring.jpg&w=640&q=50)
Таналізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таналізм (англ.: Tonalism) — кірунак у выяўленчым мастацтве ЗША (руск.) (бел., які з’явіўся ў 1880-х гадах і характарызуецца выявай пейзажаў з дамінуючым тонам паветранай прасторы або туману. З 1880 па 1915 гады ў працах таналістаў дамінавалі цёмныя і нейтральныя тоны — чорны, шэры, карычневы, цёмна-сіні. У 1890-х гадах амерыканскія крытыкі пачалі называць падобныя працы «танальнымі». Найбольш вядомыя таналісты — Джордж Інес і Джэймс Уістлер.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Granville_Redmond_Malibu_Coast_Spring.jpg/640px-Granville_Redmond_Malibu_Coast_Spring.jpg)
Тэрмін «таналізм» таксама часам выкарыстоўваецца для абазначэння амерыканскіх пейзажаў, створаных пад уплывам Барбізонскай школы (руск.) (бел.[1]. Пазней таналізм быў паглынуты імпрэсіянізмам і мадэрнізмам.