Тэорыі Вялікага аб’яднання, ТВА (англ.: Grand Unified Theory, GUT) — у фізіцы элементарных часціц група тэарэтычных мадэлей, якія апісваюць адзіным чынам моцнае, слабае і электрамагнітнае ўзаемадзеянні. Мяркуецца, што пры надзвычай высокіх энергіях (вышэй 1014 ГэВ) гэтыя ўзаемадзеянні аб’ядноўваюцца. Зрэшты, многія фізікі-тэарэтыкі лічаць, што аб’ядноўваць гэтыя ўзаемадзеянні без гравітацыі не мае сэнсу, і шлях да «Вялікага аб’яднання» ляжыць праз стварэнне «тэорыі ўсяго», хутчэй за ўсё, на аснове адной з тэорый квантавай гравітацыі.

Гісторыя

Гістарычна, першая сапраўдная ТВА, заснаваная на простай групе Лі[ru] SU(5), была прапанавана Говардам Джорджы[ru] і Шэлданам Глэшау ў 1974 годзе[1]. Мадэлі Джорджы — Глэшау[en] папярэднічала мадэль Паці-Салама[en] на аснове паўпростай алгебры Лі[en], прапанаваная Абдусам Саламам і Джогешам Паці[en][2], якія ўпершыню прапанавалі ідэю ўніфікацыі калібровачных узаемадзеянняў.

Скарачэнне «ТВА» (англ.: Grand Unified Theory, GUT) было ўпершыню ўведзена ў 1978 годзе даследчыкамі CERN Джонам Элісам[en], Анджэем Бурасам[en], Мэры К. Гаяр[ru] і Дзімітрыем Нанапуласам[ru], аднак у канчатковым варыянце свайго артыкула[3] яны выбралі іншую абрэвіятуру — «МВА» (Маса Вялікага Аб’яднання, англ.: Grand Unification Mass, GUM). Пазней у тым жа годзе Нанапулас першым выкарыстаў[4] скарачэнне «GUT» у артыкуле[5].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.