адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Уда́рненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Ударнае.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Замошскі сельсавет у складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Замошша. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 28 красавіка 1988 года цэнтр сельсавета пеарнесены ў вёску Ударная, сельсавет перайменаваны ва Ударненскі[1]. 17 снежня 2004 года вёска Ударная перайменавана ў Ударнае[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1546 чалавек[3], з іх 97,9 % — беларусы, 1,2 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1202 чалавекі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.