Ульяна Аляксандраўна (1331 — 17 сакавіка 1392) — княжна цвярская, вялікая княгіня літоўская — 2-я жонка Альгерда.

Хуткія факты Ульяна Аляксандраўна, Нараджэнне ...
Закрыць

Біяграфія

Да 2019 года сучасных даследаванняў біяграфіі Ульяны Аляксандраўны не было, літаратура абмяжоўвалася энцыклапедычнымі артыкуламі, між тым яе жыццё даволі добра асветлена крыніцамі (напр. Кароткі звод).

Пасля смерці Альгерда ў 1377 годзе, атрымала ў дажывотнае Віцебск, дзе выхоўвала малодшага Альгердавіча — Свідрыгайлу. З 1384 года была ў Віцебску фактычна ў ссылцы, у Крэўскім дагаворы ўжо не згадваецца, аднак і далей актыўна спрабуе ўдзельнічаць у палітыцы. Паводле сведчання немцаў, Ягайла даў Вітаўту ва ўдзел Луцк па радзе Ульяны, імаверна, такім чынам яна хацела захаваць Трокі за Скіргайлам.

Пазнейшыя крыніцы прыпісваюць Ульяне будаўніцтва каменнай сцяны вакол Ніжняга Віцебскага замка.

Перад смерцю прыняла пострыг з імем Марына. Пахавана ў пячорах Кіева-Пячорскай лаўры[6][7][8].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.