ФК Сандэрленд
англійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сандэрленд» (англ.: Sunderland Association Football Club) — англійскі футбольны клуб з аднайменнага горада, адзін з найстарэйшых клубаў Англіі (заснаваны ў 1879). «Сандэрленд» з’яўляецца шасціразовым чэмпіёнам Англіі, прычым усе гэтыя перамогі былі дасягнуты да Другой сусветнай вайны, а пасля Першай сусветнай было выйграна толькі адно першынство Англіі: у 1892, 1893, 1895, 1902, 1913 і ў 1936 гадах. Найвышэйшае дасягненне клуба пасля Другой сусветнай вайны — перамога ў Кубку Англіі ў 1973 годзе. У апошні час клуб нярэдка пакідаў Прэм’ер-лігу.
Сандэрленд | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Sunderland Association Football Club | |||
Мянушкі | Чорныя каты | |||
Заснаваны | 1879 | |||
Горад | Сандэрленд, Англія | |||
Стадыён |
Стэдыум оф Лайт Умяшчальнасць: 49 000 |
|||
Уладальнік | Эліс Шорт[d], Сцюарт Дональд[d][1] і Кірыл Луі-Дрэйфус[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Чэмпіёншып | |||
2021/22 | ▲ 5 месца ў Лізе 1, перамога ў плэй-оф | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Сандэрленд» доўгі час з’яўляўся рэкардсменам чэмпіянату па колькасці праведзеных у ёй сезонаў запар: клуб не пакідаў яе на працягу 68 сезонаў, з 1890 па 1958 гады. Гэты рэкорд быў пабіты «Арсеналам» у 1992 годзе. Свае хатнія матчы з 1997 года «Сандэрленд» праводзіць на «Стэдыум оф Лайт», змяшчальнасць якога пасля рэканструкцыі 2000 года складае 49 тысяч чалавек. Да гэтага клуб выступаў на стадыёне «Рокер Парк». Найбольш прынцыповымі для «Сандэрленда» з’яўляюцца матчы з «Ньюкасл Юнайтэд». Гэтыя матчы вядомыя ў Англіі пад назвай Тайн-Уірскае дэрбі, а першы матч паміж гэтымі камандамі адбыўся ў 1898 годзе.