From Wikipedia, the free encyclopedia
Фатхі Тэрбіль (араб. فتحي تربل) — лівійскі юрыст і праваабаронца. Шырокую вядомасць атрымаў у 2011 годзе, калі яго арышт выклікаў масавыя пратэсты і беспарадкі па ўсёй Лівіі, якія ў выніку прывялі да грамадзянскай вайны.
Фатхі Тэрбіль | |
---|---|
араб. فتحي تربل | |
Род дзейнасці | юрыст, адвакат, праваабаронца |
Дата нараджэння | XX стагоддзе |
Грамадзянства | / Лівія |
Узнагароды і прэміі |
Тэрбіль выступаў прадстаўніком сваякоў загінулых у 1996 годзе зняволеных турмы Абу-Салім. Тады падчас турэмнага бунту загінулі звыш за тысячы чалавек. У лютым 2011 года ў Бенгазі ўлады арыштавалі праваабаронцу. 15 лютага на вуліцы горада выйшла каля дзвюх соцень чалавек. Яны патрабавалі вызваленне Тэрбіля і адстаўкі лідара краіны Муамара Кадафі, які кіраваў Лівіяй з 1969 года[1]. Неўзабаве дэманстрацыя перарасла ў сутыкненні з паліцыяй[2].
Крыху пазней Тэрбіля вызвалілі, але беспарадкі не толькі не скончыліся, але і перараслі ў грамадзянскую вайну.
30 мая ён быў узнагароджаны Міжнароднай прэміяй Людовіка—Трае, якая штогод прысуджаецца юрыстам, што займаліся пытаннямі правоў чалавека[3]. Паўстанцкі Пераходны нацыянальны савет Лівіі прызначыў яго міністрам па справах моладзі і спорту[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.