From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Цімафеевіч Блахін (1903, Раманаўка, цяпер Пільнінскі раён, Горкаўская вобласць — 30 ліпеня 1974) — Герой Савецкага Саюза.
Фёдар Цімафеевіч Блахін | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (29) кастрычніка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня 1974 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Рускі. Член КПСС з 1944. Адукацыя сярэдняя. Працаваў загадчыкам аддзела Райхарчгандля, на будаўніцтве дарогі Горкі — Казань. У Савецкую Армію прызваны ў сакавіку 1943 года і накіраваны на фронт. Камандзір сапёрнага ўзвода 875-га стралковага палка (158-я стралковая дывізія, 39-я армія, Трэці Беларускі фронт) старшы сяржант Блахін з групай байцоў 26 чэрвеня 1944 года першым уварваўся на замініраваны мост праз Заходнюю Дзвіну, знішчыў ахову, перарэзаў бікфордаў шнур і ліквідаваў небяспеку падрыву. Дзякуючы яго мужнасці і знаходлівасці мост быў выратаваны, што стварыла ўмовы для далейшага паспяховага наступу і вызваленню г. Віцебска. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. У 1945 годзе дэмабілізаваны, вярнуўся ў родныя мясціны, працаваў загадчыкам планавым аддзелам, затым старшынёй райвыканкама. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонага Сцяга, медалямі. Ганаровы грамадзянін Віцебска. Пахаваны ў Горкім. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена на выратаваным ім мосце ў Віцебску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.