былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сласцёнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Сласцёны.
Сласцёнаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чавускі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сласцёны |
Дата ўтварэння | 25 снежня 1964 |
Дата скасавання | 20 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 986 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 25 снежня 1964 года як Цемравіцкі сельсавет у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Цемравічы ў складзе 29 населеных пунктаў (14 населеных пунктаў Сухарэўскага сельсавета (Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы) і 15 населеных пунктаў Благавіцкага сельсавета (Васькавічы, Гатная Слабодка, Дзярліўка, Драчкава, Дуброўка, Забока, Зашляшша, Макушкі, Новы Крамянец, Паўлаўка, Прыданцы, Пярэспа, Стары Крамянец, Цемравічы і Хаўмы))[1]. 18 сакавіка 2008 года скасаваны пасёлак Новы Крамянец[2]. 23 снежня 2009 года ў склад Гарбавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Васькавічы, Драчкава, Прыданцы, Хаўмы і пасёлак Дуброўка), цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Сласцёны, сельсавет перайменаваны ў Сласцёнаўскі[3]. 20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Каменскага сельсавета[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў:
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (25 населеных пунктаў) — 870 чалавек[5], з іх 94,3 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,8 % — армяне[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.