Чандыгарх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чандыгарх (англ.: Chandigarh), саюзная тэрыторыя Індыі, якая служыць сталіцай двум індыйскім штатам — Пенджабу і Хар’яне. Плошча — каля 114 км². Насельніцтва — 900 тыс. чалавек (2001).
Хуткія факты Чандыгарх, Краіна ...
Чандыгарх | |
---|---|
Chandigarh | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Дата ўтварэння | 1953 |
Кіраўнік | Vijayendrapal Singh[d][3] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Вышыня над узроўнем мора |
350 ± 1 м |
Часавы пояс | UTC+05:30 |
Тэлефонны код | 172 |
Паштовыя індэксы | 160017 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
«Чандыгарх» літаральна азначае «Форт Чанды» і знамянуе даўнейшую наяўнасць тут старажытнага храма індуісцкай багіні Чанды. Сучасны Чандыгарх сусветна вядомы сваёй планіроўкай і архітэктурай, гэта першы ад пачатку спланаваны горад Індыі. Тут увасобілі свае праекты Ле Карбюзье, Мэцью Навіцкі, Альберт Майер і П’ер Жанерэ. Паводле даследаванняў Міністэрства гарадскога развіцця (2010), Чандыгарх — самы чысты горад краіны.