From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарва́кскае вадасховішча[1] (узб.: Chorvoq Suv Ombori) — вадасховішча, размешчанае на поўначы Бастанлыкскага раёна Ташкенцкай вобласці Узбекістана. Знаходзіцца на рацэ Чырчык ніжэй па цячэнні зліцця рэк Пскем і Чаткал паміж адгор’ямі Угамскага і Чаткальскага хрыбтоў заходняга Цянь-Шаня.
Чарвакскае вадасховішча | |
---|---|
узб. Chorvoq Suv Ombori | |
41°38′15″ пн. ш. 70°02′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Ташкенцкі вілает |
Даўжыня | 25[1] км |
Плошча | 37 км² |
Аб'ём | 2 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 94 км |
Плошча вадазбору | 3 200 км² |
Упадаюць | Пскем, Коксу, Чаткал, Наўвалысай (увесну і ўлетку), Чымгансай, Ішакупруксай |
Выцякаюць | Чырчык |
Год напаўнення | 1970 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вадасховішчы створана ў 1970—1975 гг. каменна-насыпной плацінай вышынёй 168 метраў Чарвакскай ГЭС. Аб’ём вадасховішча складае прыблізна 2 км³, яго даўжыня — 25[1] км. Плошча воднай паверхні больш за 37 км² (84[1] км²), працягласць берагавой лініі каля ста кіламетраў.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах сезоннага рэгулявання сцёку, арашэння і рэкрэацыі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.