From Wikipedia, the free encyclopedia
Чжуннаньхай (кіт. трад. 中南海, піньінь zhōngnánhǎi, «Цэнтральнае і Паўднёвае моры») — рукатворнае возера ў Пекіне, якое размешчанае непасрэдна на захад ад Забароненага горада і займае прыкладна такую ж плошчу. Гэты квартал называюць «новым забароненым горадам»[1], паколькі па берагах возера размешчаны штаб-кватэры вышэйшых органаў улады КНР.
Чжуннаньхай | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Возера складаецца са злучаных пратокай паўднёвага возера (Наньхай) і цэнтральнага возера (Чжунхай). На поўнач ад Чжуннаньхая ляжыць паўночнае возера (Бэйхай), вакол якога раскінуўся парк Бэйхай . Адна са славутасцяў азёрнага раёна Пекіна — суперсучасны Нацыянальны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў.
У кітайскіх СМІ тэрмін «Чжуннаньхай» усё часцей ужываецца для абазначэння вышэйшага кіраўніцтва КНР (аналагічна таму, як слова «Крэмль» выкарыстоўваецца для абазначэння дзяржаўнай улады Расіі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.