Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (англ.: UK Championship) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. З'яўляецца другім па значнасці рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету, а таксама адным з турніраў «трайной кароны» . Упершыню чэмпіянат праводзіўся ў 1977 годзе і да 1984 года не быў рэйтынгавым турнірам. З 2011 года чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіць у «Barbican Centre» у Ёрку, да гэтага таксама праходзіў у Тэлфардзе, Борнмуце, Прэстане і Блэкпуле. Прызавы фонд турніру ў 2017 годзе склаў £850,000, перасягнуўшы прызавыя фонды ўсіх снукерных спаборніцтваў акрамя чэмпіянату свету.
Чэмпіянат Вялікабрытаніі | |
Год заснавання: | 1977 |
---|---|
Арэна: | Блэкпульская вежа (1977) Guild Hall (1978—1997) Міжнародны цэнтр Борнмута (1998—2000) Міжнародны цэнтр Тэлфарда (2007—2010) Barbican Centre (2001—2006, 2011—...) |
Горад: | Блэкпул (1977) Прэстан (1978—1997) Борнмут (1998—2000) Тэлфард (2007—2010) Ёрк (2001—2006, 2011—...) |
Краіна: | Англія |
Арганізацыя: | WBPSA |
Фармат: | Нярэйтынгавы турнір (1977—1983) Рэйтынгавы турнір (1984—...) |
Прызавы фонд: | £850,000 (2016) |
Колькасць удзельнікаў: | 128 (з 2013) |
Рэкорды | |
Дзеючы чэмпіён: | Роні О’Саліван (другі тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 6: |
Найвышэйшая серыя: | 148: Джэймі Бёрнэт (2004 (квал.)) |
Апошні турнір | |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2017 |
Турнір традыцыйна праходзіць у канцы лістапада ці снежні, а фінал гуляецца на працягу двух гульнявых сесій у апошнюю нядзелю.
З 2013 года фармат чэмпіянату Вялікабрытаніі не ўключае ў сябе кваліфікацыйных раундаў, а ў асноўнай стадыі гуляюць усе 128 удзельнікаў турніру, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.
Рэкардсменамі па колькасці тытулаў чэмпіянату Вялікабрытаніі з'яўляюцца Стыў Дэвіс (1980—1981, 1984—1987) і Роні О’Салівана (1993, 1997, 2001, 2007, 2014, 2017) з шасцю перамогамі. Пяць перамог у шатландца Стывена Хендры (1989—1990, 1994—1996). За ўсю гісторыю чэмпіянату ў асноўных стадыях было выканана 13 максімальных брэйкаў, а таксама два — у кваліфікацыях: па два максімумы зрабілі Стывен Хендры і Роні О'Саліван.