Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2016
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2016 (англ.: UK Championship 2016, таксама вядомы як Betway UK Championship 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 22 лістапада па 4 снежня 2016 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 40-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд спаборніцтва склаў £850,000, з якіх £170,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2016 | |
Сезон | 2016/2017 |
---|---|
Тэрміны | 22 лістапада — 4 снежня 2016 |
Арэна | Barbican Centre |
Горад | Ёрк |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Betway |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £850,000 |
Прызавыя пераможцы | £170,000 |
Мінулы чэмпіён | Ніл Робертсан |
Фінал | |
Пераможца | Марк Сэлбі |
Фіналіст | Роні О’Саліван |
Лік | 10:7 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 128 |
Колькасць матчаў | 127 |
Колькасць фрэймаў | 1118 |
Колькасць соценных серый | 105 |
Найвышэйшая серыя | 147 (Марк Ален) |
←2015 ● Чэмпіянат Вялікабрытаніі ● 2017→ | |
Снукерны сезон 2016/2017 | |
←Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі | Адкрыты чэмпіянат Шатландыі→ |
Пераможцам турніру ў другі раз стаў чэмпіён свету і лідар сусветнага рэйтынгу Марк Сэлбі з Англіі, які перайграў на сваім шляху да тытула Эндзі Хікса (6:1), Дэніэла Уэлса (6:4), Роберта Мілкінса (6:1), кітайца Чжана Аньду (6:1), Джона Хігінса ў чвэрцьфінале (6:5), Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (6:2) і Роні О’Салівана ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 33-гадовы англічанін выйграў свой 21-ы прафесійны, 10-ы рэйтынгавы і сёмы тытул Трайной кароны ў кар'еры, а таксама чацвёрты рэйтынгавы турнір у 2016 годзе (пасля перамог на чэмпіянаце свету, Пол Хантэр Класік і International Championship). Апроч таго, пасля гэтай перамогі Сэлбі стаў шостым снукерыстам у гісторыі, якія выйгравалі ўсе турніры Трайной кароны па меншай меры два разы.