Шатландская незалежнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рух за незалежнасць Шатландыі, Шатландская незалежнасць, Шатландскі сепаратызм, Шатландская сецэсія (англ.: Scottish independence; шатл. гэл.: Neo-eisimeileachd na h-Alba) — палітычная мэта некаторых палітычных і грамадскіх рухаў за аднаўленне суверэнітэту Шатландыі і выхаду яе са складу Злучанага Каралеўства.
Як правіла, у залежнасці ад палітычных гледжанняў на гэту мэту, называецца або аднаўленнем шатландскай незалежнасці і сецэсіяй або шатландскім нацыяналізмам і сепаратызмам.
Шатландскі ўрад правёў рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі 18 верасня 2014 года, намерваючыся ў выпадку яго поспеху абвясціць незалежнасць у сакавіку-красавіку 2016 года. Для гэтых мэт шатландскі ўрад склаў дэталёвы план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і пераходу да незалежнасці[1][2]. Аднак на рэферэндуме большасць жыхароў Шатландыі прагаласавала супраць аддзялення ад Вялікабрытаніі.