Нью-Мексіка

штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Нью-Мексікаmap

Нью-Мексіка (англ.: New Mexico, ісп.: Nuevo México, нав.: Yootó Hahoodzo) — штат на Паўднёвым Захадзе Злучаных Штатаў Амерыкі. З насельніцтвам больш за 2 мільёны жыхароў займае 36-е месца паводле колькасці насельніцтва, а з плошчай у 314,900 км² з'яўляецца пятым паводле плошчы і пятым паводле шчыльнасці насельніцтва сярод усіх 50-ці штатаў краіны. Адзін з Горных штатаў і адзін са штатаў Чатырох кутоў (разам з Ютай, Каларада і Арызонай). Сталіцай і культурным цэнтрам з'яўляецца Санта-Фэ, а найбуйнейшым горадам — Альбукерке. З-за свайго геаграфічнага становішча у паўночнай і ўсходняй частках штата больш халодны і альпійскі клімат, а ў паўднёвай і заходняй — больш цёплы, арыдны клімат.

Хуткія факты Нью-Мексіка, Краіна ...
Нью-Мексіка
англ.: State of New Mexico
Thumb
Thumb Thumb
Герб Сцяг
Краіна
Гімн O Fair New Mexico[d], Así Es Nuevo Méjico[d], Land of Enchantment[d], New Mexico -- Mi Lindo Nuevo México[d] і Under New Mexico Skies[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 6 студзеня 1912
Кіраўнік Мішэль Лухан-Грышэм[d]
Насельніцтва
  • 2 117 522 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Плошча
  • 315 194 км²
Вышыня
над узроўнем мора
1 735 м
Thumb
Часавы пояс UTC-7 і Амерыка/Дэнвер[d]
Код ISO 3166-2 US-NM
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Эканоміка Нью-Мексіка заснаваная на здабычы нафты і іншых карысных выкапняў, багарным земляробстве, жывёлагадоўлі, лесаапрацоўцы і рознічным гандлі. Станам на 2016 год валавы ўнутраны прадукт (ВУП) штата складае больш за $93 мільярды (37-е месца сярод штатаў), а ВУП на душу насельніцтва — $41,559 (39-е месца сярод штатаў).

Геаграфія

На поўначы Нью-Мексіка мяжуе з Каларада, мяжа праходзіць па 37-й паралелі паўночнай шыраты. На ўсходзе — з Аклахомай па мерыдыяне 103° заходняй даўгаты і Тэхасам, на поўдні — з Тэхасам і мексіканскімі штатамі Чыўаўа і Санора, на захадзе — з Арызонай па даўгаце 109° 03' заходняй даўгаты.

Ландшафт штата разнастайны — ад шырокіх пустыняў і парэзаных лававых палёў да высокіх снежных горных пікаў. Праз цэнтральную частку штата праходзяць хрыбты Скалістых гор — Сан-Хуан і Сангрэ-дэ-Крыста. На захадзе размешчана плато Каларада, на ўсходзе — Вялікія раўніны і плато Лана-Эстакада. Галоўныя рэкі штата — Рыа-Грандэ і яе прыток Пекас.

Дэмаграфія

Паселішчы

Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя штата падзелена на 33 акругі (анг. county).

Судовая сістэма

Судовая сістэма штата Нью-Мексіка ўключае Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд, 13 раённых судоў, адзін сталічны суд, 54 міравыя суды, адзін суд па спадчынных справах і 81 муніцыпальны суд.

Вярхоўны суд штата складаецца з пяці суддзяў і размешчаны ў Санта-Фэ. Гэта суд апошняй інстанцыі, які ажыццяўляе кантроль над усімі ніжэйшымі судамі і адвакатамі, якія маюць ліцэнзіі ў штаце. А таксама гэты суд ажыццяўляе абавязковую апеляцыйную юрысдыкцыю па крымінальных справах, якія караюцца пажыццёвым зняволеннем або смяртонай карай. Усяго ў судах штата старшынствуюць 311 суддзяў.[4]

У 2018 годзе бюджэт судовай улады складаў $6,082,200. Гэта толькі 2,63 % ад агульнага аперацыйнага бюджэту штата.[5]

Эканоміка

Паводле звестак Бюро эканамічнага аналізу, у 2003 г. ВУП штата склаў $ 57 млрд. Тут ёсць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, развіта ірыгацыя. Значная роля турызму і сферы абслугоўвання.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q55259097'></a>
  2. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q637413'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23766566'></a>
  3. Annual Estimates of the Resident Population: April 1, 2010 to July 1, 2016(недаступная спасылка). United States Census Bureau. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2018. Праверана 10 лютага 2018.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2020. Праверана 11 верасня 2020.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.