From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдла, герцагіня вендская (шведск.: Edla, hertiginna av Venden; X—XI стагоддзі) — наложніца славянскага паходжання шведскага караля Олафа Шатконунга, маці шведскага караля Эмунда і нарвежскай каралевы Астрыд Олафсдоцір.
Эдла | |
---|---|
Нараджэнне | X стагоддзе |
Смерць | 1010 |
Дзеці | Астрыд Олафсдоцір[d][1] і Эймунд Стары |
Паводле легенды, Эдла была дачкой заходне-славянскага племяннога правадыра з Паўночнай Германіі. Яе прывезлі ў Швецыю як ваенны трафей каля 1000 года, трохі раней ці адначасова з Эстрыд. Кароль Олаф Шатконунг ажаніўся з Эстрыд, але кахаў Эдлу і ўзяў яе сваёй наложніцай. Яна нарадзіла яму сына Эмунда, дачку Астрыд і, меркавана, дачку Хольмфрыду. Ісландскі гісторык Сноры Стурлусан сведчыць, што яе дзеці выхоўваліся ўдалечыні ад двара з прычыны дрэннага стаўлення да іх каралевы Эстрыд. У тым ліку гэта можа азначаць, што Эдла памерла да таго, як яны выраслі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.