![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Einhard.jpg/640px-Einhard.jpg&w=640&q=50)
Эйнхард
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эйнхард ці Эгінгард (лац.: Einhardus aut Eginhardus, ням.: Einhard auch Eginhard; каля 770, Майнгау — 14 сакавіка 840, кляштар Зелігенштат) — франкскі навуковец, дзеяч «Каралінгскага Адраджэння», гісторык, абат кляштароў Фантэнель (818—823) і Зелігенштат. Пераемнік Алкуіна на пасадзе кіраўніка школы пры двары Карла Вялікага.
Эйнхард | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 770 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 840 ці 840[1] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | гісторык, прэсвітар, пісьменнік, біёграф |
Альма-матар | |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Einhard_1521.jpg/640px-Einhard_1521.jpg)
Нароўні са шматлікімі лістамі і рэлігійнымі трактатамі, аўтарам якіх з'яўляецца Эйнгард, да нас дайшла біяграфія Карла Вялікага Vita Karoli Magni. Гэта адзіная біяграфія імператара, напісаная пры яго жыцці. У стылі Эйнгард бярэ прыклад з антычных імператарскіх біяграфій Светонія. Характэрная таксама праца Эйнгарда Translatio et Miracula SS. Marcellini et Petri, у якой распавядаецца пра перанос мошчаў двух святых з Рыма ў Зелігенштат; першая кніга ўтрымлівае пераважна неверагодныя апавяданні пра разбойнікаў, а ў другой цэнтральнае месца займае апавяданне пра цудатворствы.
Каля аднаго з паркаў у г. Эшвайлер (Германія, зямля Рэйнланд-Пфальц) узвядзены помнік Эйнгарду. У Зелігенштаце можна ўбачыць базіліку з выявай Эйнгарда.
У памяць пра Эйнгарда і яго працах у 1999 годзе была заснавана спецыяльная прэмія, якой кожныя два гады ганаруюцца аўтары біяграфічных твораў.