Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЭССР; эст.: Eesti Nõukogude Sotsialistlik Vabariik) — саюзная рэспубліка СССР, створаная 21 ліпеня 1940 года рашэннем Рыйгікогу (парламента) Эстонскай Рэспублікі. 6 жніўня 1940 года прынятая ў якасці саюзнай рэспублікі ў склад Савецкага Саюза. У Эстоніі гэты перыяд гісторыі лічыцца савецкай акупацыяй.

Хуткія факты Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, Сталіца ...
Гістарычная дзяржава
Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Eesti Nõukogude Sotsialistlik Vabariik
Thumb Thumb
Герб Эстонскай ССР Сцяг Эстонскай ССР
Дэвіз: ««Kõigi maade proletaarlased, ühinege!»
(Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!)»
Гімн: «Jää kestma, Kalevite kange rahvas»
(Трывай, гераічны народ Калева)
Thumb
< 
 >
1940  1991

Сталіца Талін
Мова(ы) Эстонская
Грашовая адзінка Савецкі рубель
Плошча 45.227 км²
Насельніцтва 1.565.662 чал. (1989)
Форма кіравання Савецкая сацыялістычная рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

8 мая 1990 года рашэннем Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР ЭССР была перайменавана ў Эстонскую Рэспубліку. Эстонская ССР ліквідавана 20 жніўня 1991 года рашэннем Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР. Праз два тыдні, 6 верасня 1991 года, Дзяржаўны Савет СССР афіцыйна прызнаў незалежнасць Эстоніі.

Гісторыя

21 чэрвеня 1940 года ў Эстоніі адбыўся дзяржаўны пераварот прасавецкімі сіламі, у выніку якога ўрад Юры Улуатса страціў уладу. Наступствам стала прызначэнне новага ўрада на чале з Іаганесам Варэс-Барбарусам, правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў і, у далейшым, абвяшчэнне Эстонскай ССР 21 ліпеня 1940 года.

У парламенцкіх выбарах, якія прайшлі 14-15 ліпеня 1940 года, узялі ўдзел звыш 80 % ад тых, хто мае права голасу (591 030 чалавек). Да іх былі дапушчаныя толькі кандыдаты-камуністы і пэўная частка насельніцтва. Выбары суправаджаліся запалохваннем выбаршчыкаў, а таксама фальсіфікацыяй вынікаў.

21 ліпеня эстонскі парламент прыняў рашэнне аб устанаўленні ў краіне Савецкай улады і ўтварэнні Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 22 ліпеня была прынята дэкларацыя аб уступленні Эстоніі ў склад СССР. Рыйгікогу звярнулася з адпаведнай просьбай да Вярхоўнага Савета СССР. У той жа дзень прэзідэнт Канстанцін Пятс падаў прашэнне аб вызваленні яго ад паўнамоцтваў прэзідэнта, якое было задаволена. Паўнамоцтвы прэзідэнта, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, перайшлі да прэм’ер-міністра. 30 ліпеня Пятс быў дэпартаваны ў Башкірыю. 6 жніўня 1940 года VII сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла пастанову аб прыняцці ў склад СССР Эстонскай ССР.

Пасля гэтага парламент 25 жніўня прыняў новую Канстытуцыю, якая за тры дні да гэтага была ўзгоднена ў Маскве ў Палітбюро ЦК ВКП(б). Галоўным органам улады стаў Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Эстоніі на чале з Карлам Сярэ. З моманту змены рэжыму і да нападу Германіі на СССР у Эстоніі было арыштавана, выслана або забіта 26400 чалавек.

Гэтыя дзеянні падвяргаліся крытыцы з боку краін Захаду. Так, 23 ліпеня 1940 г. намеснік дзяржсакратара ЗША Самнер Уэллес заявіў, што ЗША не прызнаюць такія сілавыя змены і свядомае знішчэнне свабоды. Анексію Эстоніі не прызналі, акрамя ЗША, таксама Ватыкан і Ірландыя, не прызналі дэ-юрэ, але прызнавалі дэ-факта мноства краін, у першую чаргу краіны Захаду, а таксама Кітай і шэраг краін Лацінскай Амерыкі. Па Хельсінкскім пагадненні 1975 года краіны АБСЕ афіцыйна прызналі СССР у межах 1945 года, у склад якога ўваходзіла Эстонія як складовая частка.

Адміністрацыйны падзел

З моманту ўтварэння ЭССР і да 1945 года ў рэспубліцы захоўваўся ранейшы адміністрацыйны падзел на паветы і воласці, які захаваўся яшчэ з 1918 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 жніўня 1944 года горад Пячоры, Пячорскі павет, Слабадская, Панікаўская і Ізбарская воласці Эстонскай ССР былі перададзеныя з Эстонскай ССР у склад РСФСР. На падставе Указа ад 24 лістапада 1944 г. «Аб уключэнні ў склад Ленінградскай вобласці населеных пунктаў, размешчаных на ўсходнім беразе ракі Нарва» у склад Ленінградскай вобласці былі перададзены тэрыторыі за ракой Нарвай, уключаючы горад Івангорад.

У верасні 1950 года, у мэтах уніфікацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ва ўсім СССР, дзяленне на паветы і воласці было скасавана. Замест іх створана 39 раёнаў.

У 1952 годзе была зроблена спроба стварыць на тэрыторыі ЭССР абласны падзел. 8 красавіка 1952 года былі створаны дзве вобласці — Талінская і Тартуская, 10 мая з частак раней утвораных абласцей была створана трэцяя — Пярнуская. У выніку Пярнускую вобласць утварылі 14 паўднёва-заходніх раёнаў, Тартускую — 13 усходніх, а Талінскую — 12 паўночных. Праіснавала такое дзяленне зусім нядоўга, да вясны 1953 года.

З 1955 года і на працягу дзесяцігоддзя ішоў практычна бесперапынны працэс карэкціроўкі раённага дзялення. Так, на канец 1961 года ў рэспубліцы існавала ўжо 6 гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання і 21 раён.

Да 1965 канчаткова сфармавалася адміністрацыйнае дзяленне Эстонскай ССР на 15 раёнаў. Яно практычна ў тым жа выглядзе выкарыстоўваецца і ў сучаснай Эстоніі, за выключэннем таго, што раёны сталі звацца паветамі.

Thumb
Thumb
Thumb
Тэрытарыяльныя змены на расійска-эстонскай адміністрацыйнай мяжы ў 1944-1945 гадах Вобласці Прыбалтыкі ў 1952-1953 гг. Адміністрацыйны падзел Эстонскай ССР у 1957 годзе

Рэспубліка ў філатэліі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.