мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый Барысавіч Багушэвіч (23 красавіка 1946, Глыбокае, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 20 снежня 2022) — беларускі мастак. Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года.
Юрый Барысавіч Багушэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 красавіка 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 2022 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка |
Член у |
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1966), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973). Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак. З 1967 года працаваў у манументальна-дэкаратыўным, а таксама ў станковым жывапісе.
Жыў у Мінску.
Асноўныя творы: роспіс «Песня аб Беларусі» ў Палацы культуры тарфянікаў г. п. Праўдзінскі Мінскай вобласці; мастацкае афармленне станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў Мінску; мазаікі «Зямля, абпаленая вайной», «Зямля адроджаная», «Асветнікі» на Брэсцкім электрамеханічным заводзе, «Салют» на фасадзе кінатэатра «Салют» у Мінску, размалёўка «Мінск — горад-герой» у былым будынку Мінскага гаркама КПБ (усё ў сааўт.); карціны «Жніво», «Цёплая ноч», «Юнацтва нашых бацькоў».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.