Плошча Якуба Коласа (станцыя метро)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Плошча Якуба Коласа (станцыя метро)map
Remove ads

Плошча Якуба Коласа  (трансліт.: Plošča Jakuba Kolasa) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Акадэмія навук» і «Плошча Перамогі».

Хуткія факты «Плошча Якуба Коласа»руск.: Площадь Якуба Коласа, Дата адкрыцця ...

Станцыя «Плошча Якуба Коласа» пабудавана па праекце архітэктараў М. Пірагова, А. Зензіна, мастакоў Г. Жарына, Ю. Багушэвіча[2]. Юрый Багушэвіч пасля ўспамінаў пра працу над станцыяй[3]:

" Трымаць абарону даводзілася кожны тыдзень. Паводле меркавання гаркама партыі, усё было не так ці занадта дорага. Толькі абаранілі свае фігуры на калонах, якія хацелі замяніць манатонным арнаментам, як атрымліваем распараджэнне ніжнюю частку калон рабіць з чорнага граніту. Маўляў, белы непрактычны ў нашых умовах, калі па паўгода дождж і бруд. Пярэчым: станцыя нізкая, нельга яе «падсякаць», столі душыць будуць. Ніхто не слухае. За ноч робім з Геным такую калону, як было загадана, і раніцай прапануем пераканацца, наколькі мы мелі рацыю. Перад самым адкрыццём адзін з чыноўнікаў убачыў у арнаменце пры ўваходзе антысавецкія знакі. Распарадзіўся замяніць сярпом і молатам. Ну як туды серп і молат? Знайшлі тытулаванага спецыяліста па беларускім мастацтве, паказалі яму. Абаранілі… "

Адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро.

Remove ads

Архітэктура

Станцыя «Плошча Якуба Коласа» выкананая са зборных жалезабетонных канструкцый з шагам калон 7,5 м. Архітэктурнае вырашэнне пероннай залы (форма калон, нахіленыя рэбры перакрыцця станцыі) асацыіруецца з элементамі беларускага народнага дойлідства. Своеасаблівы нацыянальны характар станцыі надае выкарыстанне керамічных аддзелачных матэрыялаў. 26 калон абліцаваны кафляй з матывамі беларускіх арнаментаў, на тэматычных устаўках выявы народных свят, абрадаў, працы і побыту беларускага народа. У аддзелцы падлогі выкарыстаны граніт, сцен — белы мармур[2].

Remove ads

Выхады

Выхады станцыі размешчаны на плошчы Якуба Коласа. Адзін з іх вядзе да сквера на плошчы і вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Другі выхад, абсталяваны трыма стужкамі эскалатараў, вядзе да ЦУМа.

Thumb
Станцыя метро «Плошча Якуба Коласа» на паштовай марцы Беларусі

Зноскі

  1. Трэцяя Лінія. Глыбіня станцый Мінскага метрапалітэна (англ.). Medium (23 чэрвеня 2020). Праверана 3 лістапада 2020.
  2. Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads