Праўдзінскі

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Праўдзінскіmap
Remove ads

Пра́ўдзінскі[3] (трансліт.: Praŭdzinski, руск.: Правдинский) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Насельніцтва 2 283 чал. (2017)[4].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца на р. Пціч, за 23 кіламетраў ад Мар’інай Горкі, 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рудзенск лініі Мінск — Асіповічы. Праз тэрыторыю пасёлка праходзіць дарога Р-69 (Лагойск — Рудзенск — Шацк).

Гісторыя

Населены пункт узнік у другой палове 1960-х гадоў у сувязі з будаўніцтвам торфапрадпрыемства «Сяргеевіцкае». Першыя пасяленцы жылі на кватэрах у суседніх населеных пунктах (запасы тарфянога радовішча «Арэхаўскі мох» былі выведаны ў 1961 годзе).

Першы торф на электрастанцыю пачалі адгружаць у 1968 годзе. У 1969 годзе пачаў працаваць брыкетны завод.

11 сакавіка 1977 года пасёлак атрымаў сучасную назву[5]. Да 31 сакавіка 1977 года пасёлак уваходзіў у склад Цітвянскага сельсавета, пасля — у складзе Сяргеевіцкага сельсавета[6]. 29 снежня 1977 года Праўдзінскі аднесены да катэгорыі рабочых пасёлкаў[7].

29 чэрвеня 2006 года ў падпарадкаванне Праўдзінскага пасялковага Савета перададзеныя ўсе населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — скасаванага Сяргеевіцкага сельсавета[8].

5 верасня 2008 года ў падпарадкаванні пасялковага Савета ўтвораны хутар Лебядзінае[9].

28 мая 2013 года ўсе падпарадкаваныя пасялковаму Савету населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Лебядзінае, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — перададзеныя ў склад Навапольскага сельсавета, а сам Праўдзінскі аднесены да гарадскога пасёлка[10].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфічныя дадзеныя

  • 1995 год — 2,9 тыс. чал.[11]
  • 1998 год — 2811 чал.[12]
  • 1999 год — 2,7 тыс. чал.
  • 2002 год — 2,8 тыс. чал.
  • 2006 год — 2,9 тыс. чал.
  • 2009 год — 2408 чал.[13]
  • 2010 год — 2,4 тыс. чал.
  • 2011 год — 2362 чал.
  • 2016 год — 2288 чал.[14]
  • 2017 год — 2283 чал.[4]
  • 2024 год — 2154 чал.

Рэлігія

  • Праваслаўная царква. У г. п. ёсць прыход Святога Архангела Міхаіла.

Сімвалы

Thumb
Неафіцыйны герб Праўдзінска

Герб Праўдзінскага не мае афіційнага статуса. Уяўляе сабой іспанскі, па гарызанталі падзелены на дзве роўныя часткі. У ніжняй частцы герба размешчана шэра-чорныя прастакутнікі сімвалізуючыя торф (Праўдзінскі ўзнік у 1966—1968 гадах у сувязі з будаўніцтвам торфапрадпрыемства). У верхняй частцы знаходзіцца сцяг горада Мар’інай Горкі і Пухавіцкага раёна, на блакітным фоне у цэнтры размешчана выява Багародзіцы ў чырвона-блакітных адзеннях з белым покрывам.

Аўтар герба: Паўлюк Шапецька. Дата стварэння: 23 кастрычніка 2012 года[15].

Remove ads

Эканоміка

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Культура

Thumb
Палац культуры
  • Дзейнічаюць 2 бібліятэкі
  • Палац культуры. Роспіс «Песня аб Беларусі» ў палацы культуры афармляў Юрый Багушэвіч[18].

Ахова здароўя

Медыцынскія паслугі надае местачковая бальніца. Бальніца была збудавана ў 1979 годзе і была разлічана на 75 ложкаў. Цяпер бальніца разлічана на 25 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 20 чалавек у змену.[19]

Спорт

У 2024 годзе адкрыты стадыён для тарфянога футбола[20].

Remove ads

Славутасці

  • Валун з памятнай таблічкай
  • Помнік партызанам брыгады «Беларусь»

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads