Яхідна (міфалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Яхі́дна, Эхідна (стар.-грэч.: Ἔχιδνα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] велічэзная напаўжанчына-напаўзмяя[5].
Яхідна | |
---|---|
Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія |
Пол | жанчына |
Бацька | Форкій, Хрысаар, Peiras[d] або Тартар |
Маці | Кето, Каліроя, Стыкс або Гея |
Браты і сёстры | Thebe[d] |
Муж | Тыфон |
Дзеці | Сфінкс, Нямейскі леў, Gelonus[d], Orthrus[d][1], Agathyrsus[d], Scythes[d], Цэрбер[2][1], Лярнейская гідра[1], Хімера[3], Ladon[d], Aethon[d], Краміёнская свіння, Colchian Dragon[d], Scylla[d] і Gorgon[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дачка Форкія і Кето, якая жыла пад зямлёй у кілікійскіх Арымах[6], або дачка Тартара і Геі[7], або дачка Перанта і Стыкс[8], або дачка Фанета[9].
Сястра і жонка Тыфона, маці двухгаловага сабакі Орфа[10], трохгаловага Кербера[11], Лярнейскай гідры[12], Нямейскага льва (ад Тыфона ці Орфа), Хімеры[13], Сфінгі[14], Калхідскага Цмока (па версіі) і Эфона[15] (арла Зеўса, які дзюбаў печань Праметэя).
Малявалася ў выглядзе жанчыны з прыгожым тварам і плямістым змяіным целам, сумяшчаючы ў сабе прыгажосць і люты характар. Завецца стогаловай[16]. Выкрадала падарожнікаў.
Паводле Піндара, яна прагрызлася на святло з чэрава маці[17]. З яхіднай параўноўваў Гая Калігулу Тыберый[18].
У розных варыянтах міфаў Яхідна была забіта Гераклам, Белерафонтам ці Эдыпам. Яшчэ па адным варыянце, была задушана ў сне Аргусам[19].