From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўхім Бельскі (польск.: Joachim Bielski) — польскі гісторык.
Яўхім Бельскі | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1540 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1599 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Марцін Бельскі |
Род дзейнасці | гісторык, паэт, дыпламат |
Аўтар «Хронікі польскай» (1597) — «першай шляхецкай гісторыі»[1].
Сын Марціна Бельскага. Быў, як і бацька, пратэстантам, з-за чаго, відаць, цярпеў дыскрымінацыю і таму перайшоў у каталіцтва (1595).
Праца падзяляецца на дзве няроўныя часткі, ад старажытнасці да 1553, і ад 1553 да 1586. Першая частка носіць кампіляцыйны характар — у яе аснове перапісаная «Хроніка» М. Бельскага, дапоўненая звесткамі Длугаша, Стрыйкоўскага, Кромера і інш. Найбольш важная — другая частка. Толькі чацвёртая частка мае самастойны характар, і ўтрымлівае занатоўкі з уласнага досведу Я. Бельскага ці архіўныя дакументы. Асноўнай тэмай працы была гісторыя паходжання шляхецкіх і магнацкіх фаміліяў (сем'яў).
ВКЛ у працы разглядаецца як правінцыя Рэчы Паспалітай, якая «добраахвотна ўцеленая была ў Карону за Ягайлы і вечнай уніяй за Жыгімонта Аўгуста была звязаная, захаваўшы свае правы і юрысдыкцыю цалкам».
Усе сучасныя беларускія землі Я. Бельскі (як і бацька) называе «літоўскімі». З іншага боку, «рускімі» тут называюцца ваяводствы Рускае (землі Львоўская, Галіцкая, Холмская, Перамышльская), Белзскае, Падольскае, Брацлаўскае. Т.ч., Русь, як і ў пазнейшай польскай гістарыяграфіі атаяснялася з сучаснай Украінай (былой Галіцка-Валынскай зямлёй).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.