Дуброўна
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дубро́ўна — места ў Беларусі, на рацэ Дняпры пры ўтоку ў яго Задубровенкі і Сьвінкі. Адміністрацыйны цэнтар Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7079 чалавек[1]. Знаходзіцца за 107 км на паўднёвы ўсход ад Віцебску, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Асінаўка (лінія Ворша — Смаленск). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Воршай, Горкамі, Асінторфам.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дуброўна (неадназначнасьць).
Дуброўна лац. Dubroŭna | |||||
Панарама места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1514 | ||||
Горад з: | 1925 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Дубровенскі | ||||
Насельніцтва: | 7079 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2137 | ||||
Паштовы індэкс: | 211040 | ||||
СААТА: | 2224501000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°34′0″ пн. ш. 30°41′0″ у. д. | ||||
± Дуброўна Дуброўна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://dubrovno.vitebsk-region.gov.by/ |
Дуброўна — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваліся барокавы кляштар бэрнардынаў і клясыцыстычная царква Сьвятой Тройцы, помнікі архітэктуры пачатку XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл пры кляштары бэрнардынаў і палац Любамірскіх, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.