![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/%25D0%2597%25D1%258D%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25B2%25D0%25B0._%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB_%25D0%25A1%25D0%25B2%25D1%258F%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25B9_%25D0%25A2%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B9%25D1%2586%25D1%258B_%252801%2529.jpg/640px-%25D0%2597%25D1%258D%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25B2%25D0%25B0._%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB_%25D0%25A1%25D0%25B2%25D1%258F%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25B9_%25D0%25A2%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B9%25D1%2586%25D1%258B_%252801%2529.jpg&w=640&q=50)
Зэльва
мястэчка ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зэ́льва — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Зальвянцы. Адміністрацыйны цэнтар Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6678 чалавек[2]. Знаходзіцца за 132 км на паўднёвы ўсход ад Горадні; чыгуначная станцыя на лініі Ваўкавыск — Баранавічы.
Хуткія факты
Зэльва лац. Zelva | |||||
![]() Панарама мястэчка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1258 | ||||
Магдэбурскае права: | ?[1] | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Зэльвенскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 6678 чал. (2018)[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1564 | ||||
Паштовы індэкс: | 231940 | ||||
СААТА: | 4226551000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°9′0″ пн. ш. 24°49′0″ у. д. | ||||
Зэльва на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Зэльва ![]() ![]() Зэльва | |||||
![]() |
Закрыць
Зэльва — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася Траецкая царква (магчыма, былы тэатар Сапегаў) у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. У двары царквы стаіць помнік беларускай пісьменьніцы Ларысе Геніюш. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс мураванага гасьцінага двара на Рынку, дзе праводзіўся славуты Зэльвенскі кірмаш, найбольшы ў Вялікім Княстве Літоўскім.