Нямецка-савецкая вайна
вайна Трэцяга райху і СССР (1941—1945) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Няме́цка-саве́цкая вайна́[1] (у савецкай гістарыяграфіі — Вялі́кая Айчы́нная вайна́) — вайна нацысцкае Нямеччыны й ейных эўрапейскіх саюзьнікаў — Вугоршчыны, Італіі, Румыніі, Славаччыны, Фінляндыі й Харватыі — супраць Савецкага Саюзу, якая скончылася перамогай апошняга й капітуляцыямі альбо акупацыяй першых. Была найважнейшай часткай Другое сусьветнае вайны[Крыніца?]. Працягвалася 1418 дзён і начэй з 22 чэрвеня 1941 да 9 траўня 1945 году.
Нямецка-савецкая вайна | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Супернікі | |||||||||||||
Нямецкі Райх і падкантрольныя яму дзяржавы; Краіны Восі | СССР | ||||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||||
Вільгельм Кейтэль | Ёсіф Сталін | ||||||||||||
Колькасьць | |||||||||||||
19 000 000 | 34 476 700 | ||||||||||||
Страты | |||||||||||||
5 076 700 вайскоўцаў | 8 668 400 жаўнераў | ||||||||||||
Агульныя страты | |||||||||||||
20 616 600 цывільных | |||||||||||||
Пры разглядзе ў якасьці асобнай вайны (а ня як эпізоду Другой сусьветнай вайны[2]) у яе выніку Беларусь стала адзінай афіцыйнай краінай-пераможцай, якая пры гэтым нароўні зь пераможаным Трэцім Райхам і ягонымі хаўрусьнікамі страціла частку сваёй тэрыторыі — этнічныя беларускія землі Падляшша, а таксама частку гістарычных Берасьцейшчыны, Гарадзеншчыны й Ваўкавышчыны[3].