Целяханы
мястэчка ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Целяха́ны[2] — мястэчка ў Беларусі, на Агінскім канале. Цэнтар сельсавету Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3993 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 45 км на паўднёвы ўсход ад Івацэвічаў, за 181 км ад Берасьця, на аўтамабільнай дарозе Івацэвічы — Пінск.
Хуткія факты
Целяханы лац. Cielachany | |
Першыя згадкі: | 1554 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Целяханскі |
Насельніцтва: | 3993 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Паштовы індэкс: | 225275 |
СААТА: | 1234855906 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°30′46″ пн. ш. 25°50′32″ у. д. |
± Целяханы Целяханы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Целяханы — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Агінскіх.