![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/IlekRiver16.jpg/640px-IlekRiver16.jpg&w=640&q=50)
Ілек (прыток Урала)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ілек (значэнні).
Іле́к (руск.: Иле́к[1], каз.: Елек) — рака ў Акцюбінскай вобласці Казахстана і Арэнбургскай вобласці Расіі, самы буйны левабярэжны прыток Урала.
Хуткія факты Ілек, Характарыстыка ...
Ілек | |
---|---|
каз. Елек, руск. Илек | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 623 км |
Басейн | 41 300 км² |
Расход вады | 39,8 м³/с (за 112 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Мугаджары |
• Каардынаты | 49°30′ пн. ш. 57°25′ у. д.HGЯO |
Вусце | Урал |
• Месцазнаходжанне | с. Ілек |
• Вышыня | 54 м |
• Каардынаты | 51°30′35″ пн. ш. 53°22′08″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Урал → Каспійскае мора |
Краіны | |
Код у ДВР | 12010000912112200007478 |
![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 623 км, плошча вадазбору 41,3 тыс.км². Сярэднегадавы расход вады 39,8 м³/с (за 112 км ад вусця)[1]. Сярэдні аб’ём гадавога сцёку 1569 м³. Рака ўтвараецца на паўночна-заходніх схілах гор Мугаджар пры зліцці рэк Караганда і Жарык[2]. Ілек мае шырокую, добра распрацаваную даліну з двума надпойменнымі тэрасамі. Рэчышча разгалінаванае. Замярзае рака ў другой палове лістапада, вызваляецца ад лёду ў другой палове красавіка.
Прытокі: Малая Пясчанка, Вялікая Пясчанка, Карабутак, Тамды, Іккырашан, Сарак-Салды і інш.
На Ілеку размешчаны гарады Кандыагаш, Алга, Актабэ, Соль-Ілецк.