Калімій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Калімійскі перыяд (англ.: Calymmian period, ад стар.-грэч.: κάλυμμα — «покрыва») — першы геалагічны перыяд мезапратэразойскай эры, які доўжыўся 1600—1400 мільёнаў гадоў таму (хранаметрычная датыроўка, а не базуецца на стратыграфіі) [1].
Больш інфармацыі Геахраналагічная шкала, Эон ...
Закрыць
Перыяд характарызуецца пашырэннем існуючых асадкавых чахлоў і з’яўленнем новых кантынентальных пліт у выніку адкладання асадкаў на новых кратонах.
У ходзе калімія каля 1500 мільёнаў гадоў таму распаўся суперкантынент Калумбія.