Эдыякарый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдыякарый (англ.: Ediacaran period) — апошні геалагічны перыяд неапратэразоя, непасрэдна перад кембрыем. Доўжыўся прыкладна з 635 па 541 ± 1 мільёнаў гадоў да н. э[1]. Назва перыяду ўтворана ад назвы Эдыякарскага ўзвышша ў Паўднёвай Аўстраліі. Афіцыйна назва зацверджана Міжнародным саюзам геалагічнай навукі ў сакавіку 2004 і абвешчана ў траўні таго ж года. Да зацвярджэння афіцыйнай міжнароднай назвы ў рускамоўнай літаратуры выкарыстоўваўся тэрмін «вендскі перыяд» або «венд». Гэты тэрмін выкарыстоўваўся таксама ў замежнай літаратуры (англ.: Vendian period).
У цяперашні час, згодна з рашэннем Міжнароднай стратыграфічнай камісіі (МСК) 1991 года, тэрмін «Венд» ужываецца толькі ў дачыненні да тэрыторыі СССР. У шкале Міжнароднай камісіі па стратыграфіі дакембрыі венду адпавядае «неапратэразой-III», адасобленае падраздзяленне з ніжняй мяжой 650 млн гадоў.
Зямлю засялялі мяккацелыя істоты — вендабіёнты — першыя з вядомых і шырока распаўсюджаных мнагаклетачных жывёл.
У адкладах гэтага перыяду выкапні рэшткі жывых арганізмаў рэдкія, таму што яны яшчэ не паспелі выпрацаваць цвёрдую абалонку. Тым не менш у некаторых месцазнаходжаннях захавалася нямала адбіткаў.