Тэорыі Вялікага аб’яднання, ТВА (англ.: Grand Unified Theory, GUT) — у фізіцы элементарных часціц група тэарэтычных мадэлей, якія апісваюць адзіным чынам моцнае, слабае і электрамагнітнае ўзаемадзеянні. Мяркуецца, што пры надзвычай высокіх энергіях (вышэй 1014 ГэВ) гэтыя ўзаемадзеянні аб’ядноўваюцца. Зрэшты, многія фізікі-тэарэтыкі лічаць, што аб’ядноўваць гэтыя ўзаемадзеянні без гравітацыі не мае сэнсу, і шлях да «Вялікага аб’яднання» ляжыць праз стварэнне «тэорыі ўсяго», хутчэй за ўсё, на аснове адной з тэорый квантавай гравітацыі.
Хуткія факты Сведчанні, Тэорыі ...
Закрыць