From Wikipedia, the free encyclopedia
Адзіная эканамічная прастора — агульны рынак Эўразійскага эканамічнага зьвязу, створаны 1 студзеня 2012 року.
Адзіная эканамічная прастора | |
Абрэвіятура | АЭП |
---|---|
Папярэднік | Мытны зьвяз Беларусі, Казахстана і Расеі |
Наступнік | Эўразійскі эканамічны зьвяз |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 2012 (12 гадоў таму) |
Юрыдычны статус | агульны рынак |
Мэта | павышэньне ўзроўня жыцьця насельніцтва[1] |
Штаб-кватэра | Масква, Цэнтральная адміністрацыйная акруга, раён Замаскварэчча, вул. Летнікоўская, д. 2 |
Месцазнаходжаньне | Расея |
Каардынаты | |
Сяброўства |
Армэнія Беларусь Казахстан Кыргыстан Расея |
Афіцыйныя мовы | расейская[2][3] |
Старшыня Камісіі | Віктар Хрысьценка |
Кіроўны орган | Эўразійская эканамічная камісія |
Матчына кампанія | Эўразійскі эканамічны зьвяз |
Сайт | eurasiancommission.org |
Задачамі аб’яднаньня ёсьць лібэралізацыя ўнутрыэканамічных стасункаў і зьдзяйсьненьне зьнешняга калектыўнага пратэкцыянізму. Дзяржавамі-ўдзельніцамі зьяўляюцца:
19 сьнежня 2011 году ў Маскве (Расея) Вышэйшы эўразійскі эканамічны савет на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў зацьвердзіў Рашэньне № 9 «Аб уступленьні ў сілу міжнародных дамоваў, якія ўтвараюць Адзіную эканамічную прастору Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расейскай Фэдэрацыі»[4]. Паводле Рашэньня, прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзьмітры Мядзьведзеў вырашылі: «Увесьці ў дзеяньне з 2012 году ... з улікам выкананьня Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан і Расейскай Фэдэрацыяй належных унутрыдзяржаўных працэдураў наступныя міжнародныя дамовы»:
Прымяненьне 17-га Пагадненьня «Аб парадку арганізацыі, кіраваньня, функцыянаваньня і разьвіцьця агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расейскай Фэдэрацыі» ад 9 сьнежня 2010 году пачалося з 23 траўня 2013 г., калі ўрад Казахстану ратыфікаваў казаска-расейскае Пагадненьне «Аб гандлёва-эканамічнай супрацы ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Рэспубліку Казахстан» ад 9 сьнежня 2010 году.
19 верасьня 2003 прэзыдэнты Беларусі, Казахстану, Расеі і Ўкраіны падпісалі Пагадненьне пра намер сфармаваць Адзіную эканамічную прастору. Аднак Украіна тарпэдавала працэс, імкнучыся да атрыманьня палітычных і эканамічных перавагаў, а з прыходам да ўлады прэзыдэнта Юшчанкі Ўкраіна пачала разьвіваць ідэю Эўраатлянтычнай інтэграцыі (уваходу ў Эўразьвяз і НАТО).
18-19 лістапада 2010 году ў Санкт-Пецярбургу (Расея) старшыні ўрадаў Беларусі, Казахстану і Расеі Сяргей Сідорскі, Карым Масімаў і Ўладзімер Пуцін падпісалі па-расейску першыя 4 пагадненьні «ў мэтах ... утварэньня Адзінай эканамічнай прасторы». Падпісаньне адбылося ў рамках Міждзяржаўнага савету Эўразійскай эканамічнай супольнасьці на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. 9 сьнежня 2010 року ў Маскве (Расея) Беларусь, Казахстан і Расея падпісалі на пасяджэньні Міждзяржсавету ЭўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў астатнія 13 пагадненьняў па стварэньні Адзінай эканамічнай прасторы. Зь іх 3 падпісалі прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзьмітры Мядзьведзеў: «Аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы», «Аб стварэньні ўмоваў на фінансавых рынках для забесьпячэньня вольнага руху капіталу» і «Аб узгодненых прынцыпах валютнай палітыкі». Астатнія 10 падпісалі віцэ-прэм’еры ўрадаў[6].
21 сьнежня 2010 году ўсе 17 пагадненьняў ратыфікавала Палата прадстаўнікоў Беларусі, а 22 сьнежня — Савет Рэспублікі.
18 лістапада 2011 году ў Маскве (Расея) прэзыдэнты Беларусі, Казахстану і Расеі А.Лукашэнка, Н.Назарбаеў і Д.Мядзьведзеў падпісалі па-расейску Дамову «Аб Эўразійскай эканамічнай камісіі», якую стварылі «як адзіны пастаянна дзейны рэгулявальны орган Мытнага зьвязу і Адзінай эканамічнай прасторы». Паводле 3-га артыкула Дамовы, Камісія атрымлівала паўнамоцтвы ў 19 галінах, у тым ліку праз 17 пагадненьняў 2010 году, якія ўтваралі АЭП[7].
Увядзеньне з 2012 году мытаў Адзінай эканамічнай прасторы ў Беларусі выклікала рост сярэдняй цаны аўтамабіля на 58,2% з $7000 у 2011 годзе да $11 763. Пагатоў дзель прададзеных аўтамабіляў з Расеі на рынку Беларусі вырасла з 5% да 13%. Тым часам, расейскія аўтамабілі вырасьлі ў цане на 20% да $11 549[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.