Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар. 1 кастрычніка 1963, Загорск, Маскоўская вобласьць, РСФСР) — міністар інфармацыі Беларусі (2009—2014), прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Хуткія факты Міністар інфармацыі Беларусі, Прэзыдэнт: ...
Алег Праляскоўскі
Міністар інфармацыі Беларусі
4 сьнежня 2009  4 чэрвеня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Уладзімер Русакевіч
Наступнік: Лілія Ананіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 кастрычніка 1963(1963-10-01) (60 гадоў)
Загорск, Маскоўская вобласьць, РСФСР
Палітычны рух: Белая Русь
Адукацыя:
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1963 году ў горадзе Загорск (цяпер Сергіеў Пасад) Маскоўскай вобласьці ў сям’і працоўнага.

У 1985 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітную ракетную вучэльню СПА. У 1998 годзе — юрыдычны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці правазнаўства.

Служыў у Групе савецкіх войскаў у Нямеччыне, з 1990 па 2002 гады — у Менскім ВІЗРУ, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь на розных пасадах, у Службе бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, дзе ўзначальваў аддзел. Працаваў генэральным дырэктарам «Беларускага тэлеграфнага агенцтва» (БЕЛТА).

25 сакавіка 2003 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №125 прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

9 студзеня 2007 году прызначаны памагатым прэзыдэнта — начальнікам Галоўнага ідэалягічнага кіраваньня Адміністрацыі прэзыдэнта РБ. 10 студзеня 2008 году вызвалены ад пасады і прызначаны дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта.

4 сьнежня 2009 году прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі[1]. 4 чэрвеня 2014 адстаўлены[2].

Уваходзіць у кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь»[3].

Удзел у рэпрэсіўнай сістэме Аляксандара Лукашэнкі

У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасьля здушэньня апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 року Алег Праляскоўскі стаў суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду[4]. У сваім рашэньні Эўрапейская рада(be) назвала Праляскоўскага «адной з асноўных крыніцаў і галасоў дзяржаўнай прапаганды і ідэалагічнай падтрымкі рэжыму. Яго павысілі да пасады міністра, і з таго часу ён працягваў актыўна прапагандаваць і падтрымліваць дзеяньні рэжыму ў адносінах да дэмакратычнай апазыцыі й грамадзкай супольнасьці»[5].

Узнагароды й дасягненьні

Прысвоены першы кляс службоўцы дзяржаўнага апарату.

Сям’я

Жанаты. Мае двух дачок.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.