From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоні Дамінік Тышкевіч (1692 — 31 студзеня 1762) — рэлігійны і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар вялікі літоўскі (1736—1740), жамойцкі біскуп (з 1740).
Антоні Дамінік Тышкевіч | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1692 |
Памёр | 31 студзеня 1762 |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Эмануэль Уладзіслаў Тышкевіч[d] Соф’я з Вянцлаўскіх[d] |
Дзейнасьць | тытулярны біскуп, канонік, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Кавалер Ордэна Белага Арла (1744).
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Эмануэля Ўладзіслава і Соф’і зь Вянцлаўскіх. Меў братоў Казімера, Тэадора і Міхала Яна. Успадкаваў ад бацькі тытул графа.
Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце, атрымаў ступень доктара філязофіі.
З 1725 году быў віленскім канцлерам і канонікам, а з 1739 году — кіеўскім суфраганам[1].
Па прызначэньні на Жамойцкую катэдру апекваўся сэмінарыяй у Варнях. Спрыяў падвышэньню ўзроўню адукацыі, збудаваў новы будынак сэмінарыі.
У 1750 годзе збудаваў касьцёл у Кальварыі Жамойцкай. Зладзіў пахаваньне біскупа Юрыя Тышкевіча ў крыпце касьцёла.
Спачаў у біскупскай крыпце касьцёла ў Варнях.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.