Юры Тышкевіч (біскуп)
біскуп жамойцкі і віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Тышкевіч (1596, мястэчка Вішцянец — 7 студзеня 1656, Домнаў у Прусіі) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп жамойцкі (1634—1649) і віленскі (ад 1649)
Remove ads
Біяграфія
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу Ляліва, сын Яна Яўстаха, ваяводы берасьцейскага, і Соф’і зь Вішнявецкіх. Меў братоў Антонія Яна, Казімера, Крыштапа і Фэліцыяна.
Навучаўся ў езуіцкіх акадэміях у Вільні, Любліне, Познані й Кракаве. Канонік кракаўскі, ад 1626 году віленскі. Ад 17 траўня 1627 году біскуп тытулярны Мэтонэ й суфраган віленскі. Ад 19 сьнежня 1633 году ардынары жамойцкі, біскуп — ад 25 чэрвеня 1634 году.
Дбаў пра разьвіцьцё школьніцтва на Жамойці, праводзіў візытацыю дыяцэзіі, чатыры разы праводзіў дыяцэзіяльныя сыноды (1636, 1639, 1643, 1647 гады). У 1637 годзе стварыў кальварыю ў мястэчку, названым Жамойцкая Кальварыя, заснаваў там кляштар дамініканаў. У 1632 годзе кансэкраваў касьцёл дамініканаў у Сейнах.
У 1638 годзе быў легатам караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы да папы Урбана VIII, ад якога атрымаў тытул прэлата дамовага. У 1644 годзе кіраваў каталіцкай дэлегацыяй у Торуні на Colloquium Charitativum — дыскусіі пратэстантаў і каталікоў пра яднаньне вызнаньняў.
Ад 9 сьнежня 1649 году[4] біскуп віленскі, зладзіў сынод дыяцэзіяльны, правёў візытацыю парафіяў. У вайну з Швэцыяй знаходзіўся ў Караляўцы.
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія Юрыя Тышкевіча
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Е. Фальк, XVII ст.
- Е. Фальк, XVII ст.
- Невядомы мастак, 1794 г.
- Невядомы мастак, XIX ст.
- Я. Шырма, каля 1873 г.
- Надмагільле. Невядомы мастак, XIX ст.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads