From Wikipedia, the free encyclopedia
Вацлаў Мікалай Радзівіл (1879 — 30 лістапада 1914) — шляхціч і вайсковец, капітан рэзэрва 52 драгунскага палку царскай арміі. Муж Марыі Магдалены Радзівіл.
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1879 |
Памёр | 30 лістапада 1914 Усходняя Прусія |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Вільгэльм Адам Радзівіл Кацярына Радзівіл |
Жонка | Марыя Магдалена Радзівіл |
Пачатковую адукацыю атрымаў у езуітаў, пасьля працягваў навуку ў Парыскім корпусе ў Санкт-Пецярбургу. У 18-гадовым узросьце пайшоў добраахвотнікам у войска Вялікабрытаніі, каб удзельнічаць у Другой англа-бурскай вайне (1899—1902). У часе расейска-японскай вайны апынуўся ў расейскім войску.
30 красавіка 1906 году ў Лёндане ажаніўся з Марыяй Магдаленай Завішай у Баварскай каралеўскай капліцы[1]. Марыя Магдалена была на дзевятнаццаць гадоў старэйшая за яго[2]. Такая ўзроставая розьніца ў шлюбе была непрыхільна сустрэта ў польскіх вышэйшых колах, што пазьней паўплывала на канчатковы разрыў Мікалая з польскаю грамадзкасьцю[2]. Пра Мікалая Радзівіла ўспамінае знаёмы журналіст М. Паўлікоўскі:
Был чрезвычайно красив: никогда ни ранее ни после не встречал …мужчины с такой доскональной мужской красотой: широкие плечи, узкие бедра, продолговатое лицо с ореховыми глазами, будто из миндаля, и ореховая, слегка волнистая бородка. Добавить ему жабо — и будто только что сошел с портрета шестнадцатого века[1].
Пабраўшыся шлюбам, разам з жонкаю жыў ў Кухцічах або ў Менску. Тут Мікалай Радзівіл зацікавіўся зьбіраньнем беларускага фальклёру. Зь ягонай прапановы будавалася чыгуначная лінія ад маёнткаў Магдалены Радзівіл да станцыі Вярэйцы Лібава-Роменскай чыгункі, што ішла праз усю Беларусь і злучала яе з Балтыйскім морам з аднаго боку і з Украінай з другога. Такая ініцыятыва станоўча адбілася на эканоміцы рэгіёну[3].
У 1912—1913 гг. на Балканах, дзе ў шэрагах баўгарскага войска змагаўся перш супраць туркаў, пасьля супраць сэрбаў і грэкаў. У пачатку Першай сусьветнай ванйы ў жніўні 1914 году ваяваў ў Нямеччыне. Праз Францыю й Італію дабраўся дамоў і адразу далучыўся да расейскай арміі. Загінуў ва Ўсходняй Прусіі 17 (30) лістапада 1914 году.
Цела князя было перавезена ў Кухчічы празь Менск, дзе на яго труне быў пакладзены вянок з надпісам: «Князю Мікалаю, сыну зямлі беларускай, беларусы». А на другой стужцы: «Лёгка зямелька табе, княжэ, ў роднай забытай старонцэ»[4]. Пра гэта напіша газэта «Biełarus»:
Князь М. Радзівіл, забіты на вайне, перавезены ў радавы магільнік у Нясьвіжы[lower-alpha 1]. Нябошчык быў мужам вядомай у Меншчыне грамадзянскай працаўнічкі Я. А. Княгіні Магдалены Радзівіловай, каторая лічыць сябе беларускай, за што вельмі ня любяць яе польскія нарадовыя дэмакраты, каторым здаецца, што нават той беларус-каталік, каторы па-польску ніводнага слова сказаць ня ўмее, ёсьць тыкі не беларус, а паляк, а ў галаве іх ня можа памясьціцца, каб шляхціц, пан, а то яшчэ й князь ды мог быць беларусам. А тымчасам ведама нам, што і нябошчык бацька княгіні Магдалены быў усёй душой беларус і ня мала папрацаваў для беларускай справы, толькі ён быў адзін у полі, ды не такія былі варункі[4].
Пахаваньне адбылося 26 лістапада[5] (9 сьнежня) 1914 году ў Кухцічах. Службу адпраўляў беларускі каталіцкі сьвятар а. Аляксандар Астрамовіч. У надмагільнай прамове па-беларуску ён між іншым сказаў:
Князь любіў і простую беларускую мову і прычыніўся да яе пад’ёму і да адраджэньня беларускага народу… Сьмерць князя — гэта вялікая страта для ўдавы княгіні. Гэта страта для ўсіх людзей дваровых і ўсяго беларускага народу. У асобе нябошчыка князя беларусы трацяць шчырага абаронцу справы іх адраджэньня, трацяць яго ў тым часе, калі займаецца зара новага лепшага жыцьця, калі заглядае сонца і ў наша ваконца[6].
На труну князя беларуская пісьменьніца Алаіза Пашкевіч усклала вянок з хвойных ветак і беларускі пояс[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.