From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікая сынагога[lower-alpha 1] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Пінску. Знаходзілася ў цэнтры места, каля Рынку на Папярочна-Школьнай вуліцы[lower-alpha 2]. Твор архітэктуры рэнэсансу. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі сынагогу.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Вялікая сынагога | |
Вялікая сынагога | |
Краіна | Беларусь |
Места | Пінск |
Канфэсія | юдаізм |
Архітэктурны стыль | рэнэсансная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XV стагодзьдзе |
Вялікая сынагога на Вікісховішчы |
Першую драўляную сынагогу ў Пінску збудавалі ў 1506 годзе[1]. У 1616 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную бажніцу.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1656 годзе будынак пацярпеў у пажары. Пазьней бажніцу адбудавалі.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, сынагога працягвала дзеяць.
7 жніўня 1921 году моцна пацярпела ад мескага пажару. У 1920-я гады будынак сынагогі рэканструявалі. У гэты час вакол сынагогі праходзіла Акружная вуліца, на якой разьмяшчаліся яшчэ дзьве сынагогі[2].
У Другую сусьветную вайну сынагога нязначна пацярпела. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Помнік архітэктуры рэнэсансу. Гэта быў абарончы будынак, амаль квадратны ў пляне. Заходні фасад зь левага боку вылучаўся круглай абарончай вежай.
У выніку рэканструкцыі 1920-х гадоў зьнмянілася канструкцыя даху і завяршэньне будынка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.