From Wikipedia, the free encyclopedia
Генэра́льная акру́га «Белару́сь» (ням. Generalbezirk Weißruthenien) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Райхскамісарыяту «Остлянд», створана нацысцкай Нямеччынай на акупаванай тэрыторыі СССР і заходнебеларускіх земляў, што да верасьня 1939 году знаходзіліся ў складзе Польскай Рэспублікі. Цэнтар месьціўся ў Менску.
Генэральная акруга Беларусь | |
Generalbezirk Weißruthenien | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Трэці Райх |
Статус | адміністрацыйная адзінка[d] |
Уваходзіць у | Райхскамісарыят Остлянд |
Адміністрацыйны цэнтар | Менск |
Дата ўтварэньня | 1 верасьня 1941 |
Дата скасаваньня | 1944 |
Кіраўнік | Вільгельм Кубэ (1941—1943); Курт фон Готбэрг (1943—1944) |
Афіцыйныя мовы | нямецкая і беларуская мова |
Насельніцтва |
|
Плошча | 53 660 км² |
Час існаваньня | 1941—1944 |
Месцазнаходжаньне Генэральнай акругі Беларусь | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Напачатку акруга ўлучала тэрыторыю Наваградзкага ваяводзтва, часткі Віленскага і Палескага ваяводзтваў Польскай Рэспублікі, а таксама тэрыторыю Беларускай ССР і Смаленшчыну. Была падзеленая на чатыры галоўныя вобласьці (ням. Hauptgebieten) з цэнтрамі ў Віцебску, Магілеве, Менску й Смаленску. У 1942 годзе ўлада нямецкае цывільнае адміністрацыі была абмежаваная. Смаленшчына і значная частка Беларускай ССР (акрамя Барысава, Менску і Слуцку) адышлі пад кантроль нямецкіх вайсковых уладаў. Генэральная акруга на той час падзялялася на абласныя камісарыяты (ням. Gebietskommissariate) з цэнтрамі ў Баранавічах, Вялейцы, Ганцавічах, Глыбокім, Лідзе, Менску, Наваградку, Слоніме й Слуцку.
У лютым 1944 году ў склад Генэральнай акругі «Беларусь» перадалі Вільню з ваколіцамі, якая была часткай акругі «Летува»[2], а таксама Берасьцейскі, Кобрынскі і Пінскі гебіты[3], якія раней знаходзіліся ў складзе Генэральнай акругі Валынь-Падольле Райхскамісарыяту Ўкраіна.
У 1942—1943 гады ў Генэральнай акрузе Беларусі стварылі 4- і 7-клясныя школы на беларускай мове. Зь іх 600 працавала ў Менскай акрузе і па 400 — у Баранавіцкай, Вялейскай і Глыбоцкай[4].
У частцы Генэральнай акругі «Беларусь», створанай з акупаванай тэрыторыі БССР, найбольш моцным падпольлем зьяўлялася савецкая антынямецкая партызанка. У Заходняй Беларусі савецкія партызаны былі нашмат слабейшымі, перш за ўсё з-за недахопу падтрымкі ад мясцовага насельніцтва[5]. Трываў там польска-савецкі канфлікт, які на Наваградчыне ператварыўся ў вайну паміж польскай Арміяй Краёвай і савецкімі партызанамі. Дадатковым фактарам быў беларускі нацыянальны рух. Нямецкая акупацыйная ўлада наўмысна правакавала нацыянальныя канфлікты, у выніку чаго стасункі паміж беларусамі і палякамі пагоршыліся, але не да ступені адкрытага канфлікту[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.