Гомельскі хімічны завод
From Wikipedia, the free encyclopedia
Го́мельскі хімі́чны заво́д — адзінае ў Беларусі прадпрыемства па вытворчасьці фасфатных угнаеньняў[1], заснаванае ў 1965 годзе, як супэрфасфатны завод. З 1968 г. мае сучасны назоў. У 2003 годзе завод акцыянавалі[2]. У 2015 г. 70% выручкі атрымалі ад паставак за мяжу, што зазвычай пераважна ажыцьцяўляюцца ў Польшчу, Летуву, Латвію і Ўкраіну[3].
Quick Facts Тып, Дэвіз ...
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Мы паклапоцімся аб Вашым ураджаі |
Заснаваная | 27 сьнежня 1965 (58 гадоў таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Гомель, вул. Хімзаводаўская, д. 5 |
Ключавыя фігуры | Ігар Ляшэнка, Зьміцер Чарнякоў |
Галіна | хімічная прамысловасьць |
Прадукцыя | пэстыцыд, угнаеньне |
Абарачэньне | 698,1 млрд рублёў (2010; 233,2 млн $) |
Апэрацыйны прыбытак | 74,9 млрд руб. (2010; 25 млн $) |
Чысты прыбытак | 45,9 млрд руб (2010; 15,3 млн $) |
Лік супрацоўнікаў | 2536 (2010) |
Матчына кампанія | «Белнафтахім» (Менск) |
Close
У студзені 2023 году прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны сьпіс Украіны[4].